Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны»

Зьмiцер Саўка
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

У архiве БІНІМу захоўваецца рукапiсная спадчына Васiля Стомы, сярод якой – невялiкi збор дыялектнай лексыкi мястэчка Лужкi былога Дзiсьненскага павету (цяпер Шаркаўшчынскi раён Вiцебскае вобласьцi). Праца складаецца з 24 старонак машынапiснага тэксту, у яе ўключана каля 680 адзiнак. У гэтым артыкуле аналізуецца найбольш, як нам здаецца, цікавая група лексыкі, зафiксаванай у слоўнічку, – балтызмы.
У камэнтарах да лексэмаў мы скарысталі найперш абагульняльныя працы, што выйшлі ў СССР (ПЗБ, СБ, ЭСБМ), а таксама два найбольш грунтоўныя лексыкаграфічныя выданьні, створаныя на эміграцыі: Станк і KSL. Асобая ўвага да матэрыялу слоўнікаў, выдадзеных дыяспарай, тлумачыцца тым, што першы зь іх (Станк) ня быў улічаны ў згаданых вышэй працах, да таго ж ён таксама характарызуецца высокай ступеньню абагульненьня. Другі слоўнік (KSL), хоць і быў рэпрэзэнтаваны ў ЭСБМ, займае там пэрыфэрыйнае становішча. У нашым жа выпадку ён зьяўляецца асабліва каштоўнаю крыніцай, бо сабраны ў ім матэрыял – арэальна блiзкi да аналiзаванага намi лексыкаграфiчнага збору.

Прынятыя скароты

БP-26

М. Байкоў, С. Некрашэвiч. Беларуска-расiйскi слоўнiк. Мн., 1926.

ЛАБНГ-1

Лексiчны атлас беларускай мовы. У 5 т. Т.1: Раслiнны i жывёльны свет. Мн., 1993.

Нас

И.Носовичъ. Словарь бeлорусскаго нарeчія. СПб., 1870.

НС

Народнае слова. Мн., 1976.

ПЗБ

Слоўнiк беларускiх гаворак паўночна-заходняй Беларусi i яе пагранiчча. У 5 т. Мн., 1979–1986.

СБ

Ю. А. Лаучюте. Словарь балтизмов в славянских языках. Ленинград, 1982.

Станк

Др. Янка Станкевiч. Беларуска(вялiкалiтоўска)-расiйскi слоўнiк. NY., [1990].

Сцяцко

П. Сцяцко. Дыялектны слоўнiк (з гаворак Зэльвеншчыны). Мн., 1970.

ТС

Тураўскi слоўнiк. У 5 т. Мн.,1982–1987.

ТСБМ

Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы. У 5 т. 6 кн. Мн., 1977–1986.

Фасм

М.Фасмер. Этимологический словарь русского языка. В4 т. 2 изд. Москва, 1986–1987.

ЭСБМ

Этымалагiчны слоўнiк беларускай мовы. Мн., 1978–.

Юрч-66

Г. Ф. Юрчанка. Дыялектны слоўнiк (з гаворак Мсцiслаўшчыны). Мн., 1966.

Янк-II

Ф. Янкоўскi. Дыялектны слоўнiк. II. Мн., 1960.

Glinka

Stanislaw Glinka. Lituanizmy fonetyczne w gwarach bialoruskich i polskich Bialostocczyzny // Balto-slowianskie zwiazki jezykowe. Wroclaw etc., 1989. S.117–126.

KSL

Adam Varlyha. Krajovy slounik Lahojscyny. NY., 1970.

PV

J.Petrauskas, A.Vidugiris. Lazunu tarmes zodynas. Vilnius, 1985. (Слоўнiк летувiскай гаворкi Iвейскага раёну Гарадзенскае вобласьці)

  1. Пасля тытульнага слова падаецца дэфініцыя аўтара слоўніка тлустым курсівам.
  2. Усюды захаваная арфаграфія й пунктуаціыя ісьніка. В.Стома ў дачыненьні да ў стасуе прынцып, сфармуляваны Вацлавам Ластоўскім: ў падаецца на месцы этымалягічнага в.
  3. Знак (?) абазначае ненадзейнасьць прапанаванае этымалёгіі.