ХРОНІКА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ
Ў ЗАМЕЖЖЫ

1996

18 студзеня У Клюбе Эксплюататараў (Парыж) прайшла беларусаведная канфэрэнцыя.
4 сакавіка Адкрыцьцё выставы этнічных групаў у Chicago State Building’у (Чыкага), у якой брала ўдзел і беларуская грамада.
17 сакавіка Адкрыцьцё 23-яе штогадовае беларускае выстаўкі ў Беларускім Цэнтры ў Саўт Рывэры (Нью Джэрзы).
18 сакавіка У будынку мэрыі Чыкага адкрылася жывапісная выстава мастака Юзафа Пучынскага.
1–25 сакавіка У галерэі імя Вальдэмара А. Шміта Вартбурскага Цэнтру Мастацтваў (Аёва) ладзілася фотавыстаўка Марыі Паўліны Сурвіллы.
красавік Выйшла 22-я кніга «Запісаў» БІНІМу.
красавік Выстава ў Дзіцячым Музэі (Вашынгтон).
4 красавіка У царкве сьв. Жыровіцкае Божае Маці (Гайленд Парк, Нью Джэрзы) адбылася зарганізаваная БІНІМам сустрэча зь беларускімі дзеячамі зь Беласточчыны Янам Максімюком і Юркам Калінам.
14 ліпеня У Пэрце адбылася акадэмія з нагоды ўгодкаў Янкі Купалы, зарганізаваная беларускай грамадою Заходняй Аўстраліі.
31 жніўня–30 верасьня Выстава беларусіх мастакоў з ЗША, Канады й Беларусі, прысьвечаная 10-м угодкам Чарнобыльскае трагедыі, у Клінтане (Нью Джэрзы).
19 красавіка Канфэрэнцыя, прысьвечаная Беларусі, у Інстытуце Вывучэньня Ўсходняй Эўропы Калюмбійскага Ўнівэрсытэту.
верасень Стараньнямі Ўкраінскага Філятэлістычна-Нумізматычнага Таварыства (Іліной) выйшаў беларускі філятэлістычны каталёг.
3–30 верасьня Жывапісная выстава мастачкі Ст. Тамары (Тамары Стагановіч-Кольбы) у Соймавай залі каралеўскага замку (цяпер Дзяржаўны Гісторыка-Археалягічны Музэй) у Горадні.
19–31 кастрычніка У Эбэрт Цэнтры (Францыя) праходзіла выстаўка беларускіх мастакоў з Францыі, Галяндыі й Беларусі.
26 кастрычніка У Парыжы адбылася канфэрэнцыя на тэму «Беларусь учора й сёньня», у якой узялі ўдзел а. Аляксандар Надсон, др. Вітаўт Кіпель, Аляксандра Гужон, Віржынія Шыманец, Караліна Мацкевіч.
Кастрычнік 3-і Шматэтнічны Фэстываль у Бостан (Масачусэц), у якім традыйцына стараньнямі Амэрыканскага Культурна-Асьветнага Таварыства й Язэпа Пяцэвіча была наладжаная выстава беларускіх мастацкіх вырабаў.
22 лістапада Распачаўся калядны фэстываль у Чыкагскім Інстытуце Навукі й Індустрыі, у якім традыцыйна бяруць удзел беларусы штату Іліной.
16 сьнежня 1996 – 25 студзеня 1997 У галоўным будынку фірмы-гіганта Johnson and Johnson, якая знаходзіцца ў Нью Брансўіку (Нью Джэрзы), прайшла выстава «Беларускія мастацкія выяўленьні», зарганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Культурна-Асьветным Таварыствам і Беларускай Мастацкай Асацыяцыяй у Нью Джэрзы.

1997

Студзень—сакавік Выстава працаў беларуска-амэрыканскай мастачкі Ст. Тамары ў Полацку, Менску, Горадні, Лідзе, спансараваная амэрыканскаю амабасадаю ў Беларусі.
24—26 лютага У школе Polycallente Carrefour (Квэбэк, Канада) Івонка Сурвілла прачытала цыкль лекцыяў, прысьвячаных Беларусі й наперш чарнобыльскай трагедыі.
18 сакавіка 2-я гадавая выстаўка этнічных жаночых арганізацыяў штату Іліной, спансараваная губэрнатарам. Беларускі стэнд быў зладжаны сіламі мясцовых беларусак.
16—23 сакавіка 24-я мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры (Нью Джэрзы).
20 красавіка У беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд Гіл (Кўінз, Нью Ёрк) адбыўся канцэрт Данчыка й братоў Еўтуховічаў.
26—27 красавіка У Калюмбійскім Унівэрсытэце (Нью Ёрк) прайшла 2-я гадавая канфэрэнцыя Асацыяцыі Дасьледаваньня Нацыянальнасьцяў. З дакладамі на беларускую тэматыку выступілі праф. Дэйвід Марплз, праф. Томас Бэрд, др. Алла Орса-Романо, др. Вітаўт Кіпель, др. Янка Запруднік, Алеся Кіпель.
19—21 чэрвеня У Люблінскім Каталіцкім Унівэрсытэце (Польшча) адбылася канфэрэнцыя «Літаратура дыяспары Расеі, Украіны, Беларусі», на якой прачытаў даклад прадстаўнік БІНІМу мгр. Лявон Юрэвіч.
12 траўня У Бэры (Антарыё, Канада) адбыўся шматкультурны фэстываль пры спрыяньні арганізацыі Rotary Club, International, на якім ладзілі выставу беларускія прадстаўніцы др. Раіса Жук-Грышкевіч і івонка Сурвілла.
5 верасьня У Чэскай Нацыянальнай Бібліятэцы ў Празе адбылася канфэрэнцыя прысьвечаная 480-м угодкам беларускага кнігадрукаваньня. Ад БІНІМу бралі ўдзел др. Вітаўт і Зора Кіпелі.
10—11 верасьня На 3-х Скарынаўскіх чытаньнях у Полацку, прысьвечаных 480-м угодкам беларускага кнігадрукаваньня, прагучалі даклады З. і В. Кіпеляў.
20—21 кастрычніка На 3-х Купалаўскіх чытаньнях у Менску З. і В. Кіпелі прачыталі даклады.
23–24 кастрычніка У Менску адзначаўся 75-гадовы юбілей Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі. На ўрачыстай акадэміі Зора й Вітаўт Кіпелі выступілі з дакладамі.
Кастрычнік 4-ы Шматэтнічны Фэстываль у Бостане, на якім традыцыйна зарганізоўваецца беларуская выстава.
14 сьнежня У Кліўлэндзе адкрылася выстава «Беларускія апосталы» (партрэты беларускіх нацыянальных дзеячаў), зарганізаваная Анатолем і Сьвятланаю Белымі.
Апрацаваў Зьм. Саўка