БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ й МАСТАЦТВА
ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗТВА
Высокашаноўнае спадарства!
Гэтым Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва даводзіць да ведама, што рэдакцыйная праца над беларуска-ангельскім слоўнікам знаходзіцца ў апошняй стадыі перагладу/карэкты.
Слоўнік налічвае каля 60 000 лексычных адзінак (каля 1000 старонак), што робіць яго вызначальным у беларускім слоўніцтве. Укладальніца слоўнікавае картатэкі спадарыня Валянтына Пашкевіч, а таксама рэдакцыйная камісыя БІНіМу ў складзе Зоры Кіпель, Янкі Запрудніка, Міхася Бахара, Томаса Бэрда, Вітаўта Кіпеля, Аллы Орса-Романо, пастыра Юры Рапэцкага, Алекса Сільвановіча, Васіля Русака (ужо нябожчыка), Юры Станкевіча, Зьміцера Саўкі, Джона Станлей, Антона Шукелойця ды Сяргея Шупы з прыемнасьцю і гонарам гатовыя перадаць вынік блізу дваццацігадовае працы ў карыстаньне грамадзтву.
Наперадзе цяпер - друк слоўніка. Зробленыя запытаньні ў некалькі выдавецтваў у ЗША, Беластоку і ў Беларусі аб коштах друку. Паколькі мяркуецца вялікі тыраж слоўніка, каб шырока распаўсюдзіць яго ў Беларусі, відавочна, будуць і вялікія выдаткі на друк. Наклад плянуецца ў некалькі тысячаў, а друк, паводле пачатковых ашацункаў, будзе парадку некалькі дзесяткаў тысячаў даляраў. Выданьне слоўніка мяркуецца ажыцьцёвіць коштам падпіскі й ахвяраваньняў беларускай грамадзкасьці ды дапамогі беларускіх арганізацыяў.
Дадзены ліст-зварот да грамадзтва аб фінансавай дапамозе на друк-выданьне слоўніка. Відавочна, што ўсім зразумелая важнасьць гэтага выданьня ды інтэлектуальная трагедыя Бацькаўшчыны, якая да гэтага часу ня мае гэтак патрэбных вялікіх замежна-беларускіх слоўнікаў.
Да рэчы, як аднадушна ўважаюць ініцыятары й арганізатары гэтага выданьня, сьпіс спонсараў і ахвярадаўцаў, як асобаў, гэтак і арганізацыяў-ахвяравальнікаў панад 250 даляраў будзе выдрукаваны ў адпаведным месцы ў слоўніку.
Дык у чародны раз Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва спадзяецца на грамадзкую шчодрасьць. Прысылайце, калі ласка, Вашыя ахвяраваньні на друк ангельска-беларускага слоўніка.
Ахвяраваньні на выдавецкі фонд Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва:
Вольга Качан у памяць мужа Аркадзя Качана | 15 000 дал. |
Міхась Лужынскі | 1 000 дал. |
Управа БІНіМу
Ахвяраваньні на выданьне слоўніка дасылайце на адрас:
Belarusan Institute of Arts and Sciiences
1797 Buttonwood Ave
Toms River, NJ 08755
Attn: Vitaut Kipel |