Новыя выданьні БІНіМ


У сэрыі "Беларускія пісьменьнікі й паэты" выйшаў з друку новы том:

АНТОН АДАМОВІЧ. ТВОРЫ

На 800 бачынах - невядомыя працы, новыя пераклады, архіўныя расчытаньні. Упершыню друкуюцца аўтабіяграфіі ды бібліяграфія.

Больш за 30 унікальных здымкаў. Грунтоўны ўводны артыкул Л. Юрэвіча.

Выйшлі з друку, ЗАПІСЫ БІНіМ №26, у якія ўвайшлі:


ТЭКСТЫ

Віржынія ШЫМАНЕЦ Пад выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі.
Лявон ЮРЭВІЧ Сьмерць у люстэрку беларускай літаратуры.

ГІСТОРЫЯ

Анатоль ТРАФІМЧЫК Да пытаньня беларускага школьніцтва на Віленшчыне (1939-1941).
Юры ТУРОНАК Падзея нявыгадная для ўсіх.
Алег ГАРДЗІЕНКА Бэрлін як асяродак беларускага жыцьця першай паловы 40-х гг. ХХ стагодзьдзя.
Сяргей ШАБЕЛЬЦАЎ Палітыка савецкай амбасады ў Буэнас-Айрэсе ў дачыненьні да беларускіх эмігрантаў (1940 - 1950 гг.).

АСОБА

Генадзь САГАНОВІЧ Леў Акіншэвіч як дасьледнік беларускага казацтва.

АРХІВЫ

Віталь ЗАЙКА Інстытут Гэбрайскіх Досьледаў ІВО ў Нью Ерку і матэрыялы ў ягоных зборах, зьвязаныя зь гісторыяй Беларусі.
Юры ШАЛЬЦ "...на карысьць Нямеччыны й Беларусі"
ЛІСТ АЙЦА-МАРЫЯНІНА Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага, пратэстанта

ПЕРАКЛАДЫ

Ганна ГОСК З-пад Бярэзіны да Бэрыса.

ЛІТАРАТУРА

Янка ЮХНАВЕЦ Летні адпачынак.
Зьмест ЗАПІСАЎ за 1952-2001 гг.

Замовы дасылайце на адрас Інстытуту:
1797 Buttonwood Avenue,
Toms River, NJ 08755
Ахвяраваньні на выданьне ангельска-беларускага слоўніка дасылайце на гэты самы адрас.