Выбары ў Сэктары Рады БНР у Нью Ёрку

На агульным паседжаньні Сэктараў Рады БНР (Нью Ёрк і Нью Джэрзі) у беларускім асяродку ў Гайленд Парку , на якім прысутнічала Прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвілла і сакратар Вячка Станкевіч, раднаму Віталю Зайку з Сэктару Нью Ёрк было даручана правесьці паседжаньне Сэктару і выбары кіраўніцтва.
У пятніцу 19-га верасьня ў Квінсе (Нью Ёрк) у прысутнасьці сакратара Рады БНР В. Станкевіча была выбраная ўправа: Аляксандар Міцкевіч - старшыня, Марат Клакоцкі - сакратар, Эмігідыюш Рыжы - скарбнік.
А. МІЦКЕВІЧ