ДА ВЕДАМА:
сьпіс ахвяраваньняў у памяць Зоры Кіпель на выдавецкі фонд БІНіМ ды асабліва на выданьне ангельска-беларускага слоўніка будзе пададзены ў наступным нумары "Беларуса".

КУПАЛЬЛЕ

Дарагія беларусы, давайце разам адзначым нашую прыгожую традыцыю Купальля і правядзём тры цудоўныя дні на прыродзе.
Калі: 27- 29 чэрвеня 2003-га году.
Дзе: Рэзэрвацыя Ward Pound Ridge ў Cross River, NY
Транспарт: Тыя, хто ня мае аўта, могуць паехаць цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah. Гэта 45 хвілін язды ад Мангэтану па галіне Harlem Line.
Кошт: $25 за чалавека за дзьве ночы. Чэкі выпісвайце на Mr. & Mrs. Ryzy. На чэку пазначце “Купальле”. Вашыя замовы й аплату шліце, калі ласка, на адрас:
Piotr & Lena Ryzy
20 Old Locust Ave.
Courtland Manor, NY 10567
Што будзе: традыцыйныя купальскія песьні й танцы (будзем вітаць вашыя ідэі), пляценьне вянкоў і пусканьне іх па рачцы, шпацыроўкі пад месяцам ля ракі, спартовыя гульні, гатаваньне страваў (прыносьце сваю ежу, грылі будуць).
Кантакты: Лена ці Пётра Рыжы, тэл. (914) 734-8115, Ryzy2@aol.com ці LenaBelarus@aol.com
Захапіце з сабою спальныя мяшкі, палаткі ды іншае лягернае абсталяваньне, ежу, напоі і т. п., а таксама дастаткова фотастужкі, каб хапіла на ўсе дні адпачынку.
Важна, каб арганізатары атрымалі Вашую замову і аплату да 15 траўня, каб зарэзэрваваць неабходную колькасьць месцаў у парку.

Каб зрабіць замову, запоўніце і дашліце купон, надрукаваны ніжэй.
Вашае імя ________________________________________________
Колькасьць людзей (разам зь дзецьмі) ______________________
$25 за кожнага чалавека, усяго ўкладзена ____________________
Ваш нумар тэлефона ______________________________________
Ваш адрас _______________________________________________
Ці трэба Вас забіраць з прыпынку цягніка? __________________
Ці хочаце, каб Вам даслалі мапу з інструкцыяй,
як лепш даехаць да парку на аўта? __________________________

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ
НАВУКІ й МАСТАЦТВА

ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗТВА

Высокашаноўнае спадарства! Гэтым Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва даводзіць да ведама, што рэдакцыйная праца над беларуска-ангельскім слоўнікам знаходзіцца ў апошняй стадыі перагладу/карэкты.
Слоўнік налічвае каля 60 000 лексычных адзінак (каля 1000 старонак), што робіць яго вызначальным у беларускім слоўніцтве.
Наперадзе цяпер - друк слоўніка. Паколькі мяркуецца вялікі тыраж слоўніка, каб шырока распаўсюдзіць яго ў Беларусі, відавочна, будуць і вялікія выдаткі на друк. Наклад плянуецца ў некалькі тысячаў, а друк, паводле пачатковых ашацункаў, будзе парадку некалькі дзесяткаў тысячаў даляраў. Выданьне слоўніка мяркуецца ажыцьцёвіць коштам падпіскі й ахвяраваньняў беларускай грамадзкасьці ды дапамогі беларускіх арганізацыяў.
Дадзены ліст-зварот да грамадзтва аб фінансавай дапамозе на друквыданьне слоўніка. Відавочна, што ўсім зразумелая важнасьць гэтага выданьня ды інтэлектуальная трагедыя Бацькаўшчыны, якая да гэтага часу ня мае гэтак патрэбных вялікіх замежна-беларускіх слоўнікаў.
Да рэчы, сьпіс спонсараў і ахвярадаўцаў, як асобаў, гэтак і арганізацыяў-ахвяравальнікаў панад 250 даляраў будзе выдрукаваны ў адпаведным месцы ў слоўніку.
Дык у чародны раз Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва спадзяецца на грамадзкую шчодрасьць. Прысылайце, калі ласка, Вашыя ахвяраваньні на друк ангельска-беларускага слоўніка.
Ахвяраваньні на выдавецкі фонд Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва:
Вольга Качан у памяць мужа Аркадзя Качана 15 000 дал.
Міхась Лужынскі 1 000 дал.
Управа БІНіМу
Ахвяраваньні на выданьне слоўніка дасылайце на адрас:
Belarusan Institute of Arts and Sciiences
1797 Buttonwood Ave
Toms River, NJ 08755 Attn: Vitaut Kipel

ГІСТОРЫЯ ГАЗЭТЫ "БЕЛАРУС"

20 верасьня 1950 году пабачыў сьвет першы нумар "Беларуса". З таго часу выданьне мянялася, мяняліся рэдактары, але газэта жыла. Пачаўшы шлях як канкурэнт і ў нечым апанэнт старэйшай на тры гады газэты "Бацькаўшчына", "Беларус" ня толькі вытрываў, але й стаўся тым выданьнем, вакол якога аб'ядналася ўся эмі- грацыя, незалежна ад месца пражываньня, палітычных, канфэсыйных ды мастацкіх паглядаў. Больш як 50-гадовая гісторыя газэты - гэта люстэрка эміграцыі, паваеннай і цяперашней, летапіс зьдзяйсьненьня ў і памылак, агульная нашая гісторыя.
БІНІМ з рэдакцыяй газэты распачынае збор матэрыялаў з мэтаю напісаньня кнігі пра гісторыю "Беларуса". Мы будзем удзячныя за дасланыя ўспаміны, дакумэнты, здымкі, за ўсё, што дапаможа напісаць гісторыю больш поўна ды аб'ектыўна.
Матэрыялы дасылайце, калі ласка, на адрас газэты або на адрас:
Liavon Yurevich, 204 Ave N, Brooklyn, NY 11230

ПАДПІСКА
на выданьні зь Беларусі на 2-ю палову 2003-га году
З дасылкаю зь Беларусі ў замежжа
Назва, выдавец, моваПерыядыч. друку Кошт, $
Газэты: Наша Ніва, прыватнае, беларуская 4 на месяц 60
Наша Слова, ТБМ, беларуская 4 на месяц 20
Народная Воля, прыват., бел., рас. 20 на месяц 100
Новы час, ТБМ, беларуская 2 на месяц 30
Культура, дзяжаўнае, беларуская 4 на месяц 60
Літаратура і мастацтва, дзярж., бел. 4 на месяц 60
Часапісы: Arche, прыватнае, беларуская 3 на 6 месяцаў 30
Дзеяслоў, прыватнае, беларуская 3 на 6 месяцаў 30
Заўвага: газэты дасылаюцца авіяпоштаю, часапісы звычайнаю.
Для жыхароў Беларусі (для сваякоў ці знаёмых)
Газэты: Наша Ніва 4 на месяц 10
Наша Слова 4 на месяц 5
Народная Воля 20 на месяц 20
Новы час 2 на месяц 10
Культура 4 на месяц 10
Літаратура і мастацтва 4 на месяц 10
Падпіска працягнецца да 18-га чэрвеня 2003-га году.
Замовы й аплату дасылайце, калі ласка, загадзя на адрас:
Marat Klakotski, 5 West Court, Amityville, NY 11701