Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

Выказваю шчырую падзяку ўсім сябрам нью ёрскага аддзелу БАЗА, якія прысутнічалі 10-га траўня на штомесячнай зборцы прыхільнікаў культурнага адраджэньня Бацькаўшчыны ў Фундацыі Крэчэўскага і сабралі сродкі на выданьне чарговых нумароў “Беларускіх Ведамасьцяў”. Асаблівая ўдзячнасьць сакратару ўправы аддзелу спн. Валянціне Якімовіч і сп. Аляксандру Міцкевічу, якія арганізавалі падтрымку часапіса.
Зянон ПАЗЬНЯК

Шчыраму беларусу, дабразычліваму чалавеку й найлепшаму сябру Міколе САГАНОВІЧУ мае сардэчныя віншаваньні, здароў’я і шмат гадоў жыцьця ў сувязі з 60-годзьдзем.
Анаталь ТАЛЬЯНСКІ