Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

ПОШУКІ

ПЫРХ Яўген, нарадзіўся 27 сьнежня 1979 году.
Адрас: пас.. Лясны д. 16-137
Менская вобл. BELARUS
У 1997-м годзе ён паступіў у Беларускі эканамічны ўнівэрсытэт. У 1999-м годзе ўзяў удзел у студэнцкай праграме WEUSA. Прыехаў на працу ў ЗША ў пачатку чэрвеня 2000-га году ў горад Бостан. Праз пару месяцаў у пошуках працы пераехаў у Нью Ерк, дзе ўладкаваўся на будоўлі. Жыў у Брукліне.
Спрабаваў працягнуць візу, каб змагчы вучыцца ў ЗША і езьдзіць дахаты ў Беларусь. У сакавіку 2001-га году паведаміў, што візу яму не далі. Апошні час працаваў на будоўлі ў гадзіне з паловаю язды ад Нью Ерку на цягніку.
Апошні раз патэлефанаваў дахаты 11-га сакавіка 2001-га году, казаў, што за працу плоцяць несвоечасова, і што плянуе пераехаць у Флёрыду. Абяцаў патэлефанаваць праз тыдзень, але не званіў. 15-га красавіка 2001-га году бацькі самыя пазванілі сыну на мабільны тэлэфон сына, але ім адказаў незнаёмы хлопец і сказаў, што Яўген пераехаў і жыве недзе ў Брукліне. Гэты хлопец параіў бацькам хучэй забраць сына дахаты, бо ў ЗША складваюцца нядобрыя адносіны да нелегальных імігрантаў.
Пазьней на тэлефанаваньні ўжо ніхто не адказваў.
Калі вы нешта ведаеце пра лёс Яўгена, то паведаміце, калі ласка, на адрас газэты ці бацькам на адрас пададзены вышэй.

НАПАМІН
Шаноўныя чытачы, калі Вы яшчэ не аплацілі падпіску на газэту "Беларус" на бягучы год, калі ласка, не адкладвайце, дашліце чэк у рэдакцыю як найхутчэй.