Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

АДДЗЕЛ БАЗА Ў НЬЮ ЁРКУ

запрашае ўсіх на навагоднюю вечарыну, якая адбудзецца 31-га сьнежня 2003-га году а 10-й гадзіне ўвечары ў грамадзкай залі царквы Сьв. К. Тураўскага на 401 Атлянтык авэню ў Брукліне.
ВАС ЧАКАЮЦЬ СМАЧНЫЯ СТРАВЫ, ДОБРЫЯ НАПОІ, ВЯСЁЛАЯ МУЗЫКА, ТАНЦЫ, ГУЛЬНІ, АТРАКЦЫЁНЫ, ПРЫЕМНЫЯ ЗНАЕМСТВЫ.
Кошт квітка $60. Сябрам БАЗА - $50.
Дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны, а падлеткам і студэнтам за палову кошту.
Месцы замаўляйце ў сп. Валеры Дворніка:
Valery Dvornik
172 Mill Spring Rd.,
Manhasset, NY 11030
tel: (516) 627-6491
Чэкі, калі ласка, выпісвайце на Belarusan American Association.

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
Набывайце новыя кнігі БІНіМ:
Антон АДАМОВІЧ. Выбраныя творы. - $35.00
Зора і Вітаўт КІПЕЛЬ. Беларускі й
беларусаведны друк на эміграцыі. - $35.00

УВАГА!
Праца над ангельска-беларускім слоўнікам скончаная! Прымаюцца ахвяраваньні.
Замовы й ахвяраваньні дасылайце на адрас:
Belarusan Institute of Arts and Sciiences
1797 Buttonwood Ave., Toms River, NJ 08755

ЗАПРАШАЕМ НА СУСТРЭЧУ!
30-га лістапада, у грамадзкай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца сустрэча з дырэктарам Нац. Гуманітарнага Ліцэю ў Менску, беларускім грамадзкім і культурніцкім дзеячом, рэжысэрам сп. Уладзімерам КОЛАСАМ. Сустрэча пройдзе пасьля літургіі, якая пачнецца а 10:00 раніцы.
Адрас Сабору ў Брукліне: 401 Атлянтык авэню, пры вуліцы Бонд Стрыт. Даезд падземкаю А, С да "Гойт-Шэмэргорн" або F да "Бэрген Стрыт"