Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

Шаноўныя чытачы!
Дасылайце, калі ласка, калядныя віншаваньні, якія будуць надрукаваныя ў студзеньскім нумары газэты.
Таксама не забывайце, што надыходзіць час працягнуць падпіску на "Беларус" на наступны год.

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА

У пачатку 2004-га году пабачыць сьвет новы выпуск Запісаў БІНІМ, №27.

In memoriam
Ядвігін Ш. Раны
Янка Запруднік. Зора Кіпель (1927-2003)
Зора Кіпель. Знаёмствы ў Нью Ёркаўскай Публічнай Бібліятэцы (урыўкі з успамінаў).
Бібліяграфія Зоры Кіпель.

Тэксты
Ірына Багдановіч. Беларуская паэзія 20-х гадоў як зьява літаратурнага авангардызму.
Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на эміграцыі
Натальля Гардзіенка. Беларусы ў Аўстраліі: аповяд пра сябе

Публікацыі
Вацлаў Пануцэвіч. Рэлігія й царква на Беларусі. (Архіў БІНІМ). Прадмова, падрыхтоўка да друку й камэнтары А.і Н.
Гардзіенкаў.
Лявон Юрэвіч. Нашыя могілкі.

Архівы
Лявон Вашко. Ліст.
Лісты Зоські Верас да Апалёніі Савёнак.
Крыніца. Факсымільная публікацыя. Прадмова І. Багдановіч

Літаратура
Янка Юхнавец. Запіскі і зацемкі, напісаныя ў працягу некаторых гадоў прад траўнем 1996 году.

Пераклады
Віталь Зайка. Мэнке Кац - амэрыканскі гэбрайскі паэт зь Міхалішак
Кнігапіс
Максім Шчур. Каб не стварыць сабе куміраў.

АДДЗЕЛ БАЗА Ў НЬЮ ЁРКУ

запрашае ўсіх на навагоднюю вечарыну, якая адбудзецца 31-га сьнежня 2003-га году а 10-й гадзіне ўвечары ў грамадзкай залі царквы Сьв. К. Тураўскага на 401 Атлянтык авэню ў Брукліне.
ВАС ЧАКАЮЦЬ СМАЧНЫЯ СТРАВЫ, ДОБРЫЯ НАПОІ, ВЯСЁЛАЯ МУЗЫКА, ТАНЦЫ, ГУЛЬНІ, АТРАКЦЫЁНЫ, ПРЫЕМНЫЯ ЗНАЕМСТВЫ.
Кошт квітка $60. Сябрам БАЗА - $50.
Дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны, а падлеткам і студэнтам за палову кошту.
Месцы замаўляйце ў сп. Валеры Дворніка:
Valery Dvornik
172 Mill Spring Rd.,
Manhasset, NY 11030
tel: (516) 627-6491
Чэкі, калі ласка, выпісвайце на Belarusan American Association.