Газэта "БЕЛАРУС"
надрукуе бясплатна кароткія прыватныя
аб'явы некамэрцыйнага характару.
Таксама зьмесьцім віншаваньні, запрашэньні,
спачуваньні ды іншыя абвесткі.
Наконт разьмяшчэньня рэклямы
кантактуйце рэдакцыю.

Усім, хто жадае стала атрымліваць беларускі грэка-каталіцкі квартальнік "ЦАРКВА", прапануем зьвяртацца на адрас (рэдакцыі):
Ігар Бараноўскі
вул.Дворнікава, 63
224014 г.Берасьце
Беларусь
або на электронны адрас: bgkc_carkva@tut.by
Тэл./факс: 375 (16) 24-74-82.
Кошт гадавой падпіскі на "Царкву" - 5 $.

25-Я СУСТРЭЧА БЕЛАРУСАЎ ПАЎНОЧНАЙ АМЭРЫКІ,


якую арганізуе

БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЕ ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ й
ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ


адбудзецца ў часе СЬВЯТА ПРАЦЫ
ад 31-га жніўня да 2-га верасьня 2002 г.
ў Нью-Брансвіку, Нью-Джэрзі, ЗША

25TH CONVENTION OF BELARUSANS OF NORTH AMERICA


organized by

THE BELARUSAN AMERICAN
ASSOCIATION and THE BELARUSAN-CANADIAN ALLIANCE


will be held on LABOR DAY WEEKEND
from August 31 through September 2, 2002
in New Brunswick, New Jersey, USA

ТАМАРА й ПЯТРО ГРЫГАЛЬЧЫК
ВІНШУЮЦЬ СЫНА ДЭВІДА й ДАЧКУ ВЕРОНІКУ ЗЬ ДНЁМ НАРОДЖАНЬНЯ
Й ЖАДАЮЦЬ ІМ УСЯГО САМАГА НАЙЛЕПШАГА Ў ЖЫЦЬЦІ.

Новая кніга Янкі Запрудніка

ДВАНАЦЦАТКА


Дакумэнтальная аповесьць
пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў
у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі
(1946-1954 гг.)
Выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Кніга пра жыцьцё ў беларускіх лягерох ДыПі ў Рэгенсбургу й Міхэльсдорфе, пра вучобу ў Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы, скаўтынг, выезд "адзінаццаткі" ў Ангельшчыну, часапіс "Наперад!", унівэрсытэцкую навуку ў Лювэне, канцэртную дзейнасьць ансамблю М. Равенскага. Падаюцца дзёньнікавыя запісы, мастацкія творы з "Напераду", ліставаньне з настаўнікамі й сябрамі, запаветы старэйшых малодшым. У эпілёгу расказваецца пра далейшы лёс кожнага з Дванаццаткі.
У кнізе - 510 ст., 73 ілюстрацыі, паказьнік прозьвішчаў, цьвёрдая вокладка. Цана: 25 дал. (зь перасылкаю), 20 дал. безь перасылкі. Замовы пасылайце на адрас БІНіМ:
V. Kipel, 1797 Buttonwood Ave., Toms River, NJ 08755
або аўтару
J. Zaprudnik, 42 Deerfield Rd., Somerset, NJ 08873.
Кніга друкавалася ў Беластоку. У ЗША знаходзіцца тымчасам абмежаная колькасьць асобнікаў.