Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

У нядзелю, 28 сакавіка сёлета, адбудзецца ўрачыстая акадэмія і сьвяткаваньне Дня Волі-86-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьвяткаваньне ладзіцца у грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага, па адрасе: 401 Атлянтык Эвэню (пры Бонд Стрыт), Бруклін, Нью Ёрк.
Пачатак урачыстасьці а 2:00, пасьля будуць банкет і канцэрт.
Кошт квітка-25 даляраў,
дзеці да 12 год-бясплатна,
ад 12 да 18 год-12 даляраў,
студэнты-20 даляраў.
Замовы і аплату просьба накіроўваць скарбніку аддзелу сп. Валеру Дворніку на
Адрас:
Valery Dvornik
172 Mill Spring Road,
Manhasset, NY 11030.
Чэкі выпісваць на: Belarusan American Association
Запрашаем усіх беларусаў і прыяцеляў!

25 сакавіка
А 16-й гадзіне
Насупраць ААН - 1av/43st.
Адбудзецца мітынг,
прысьвечаны дню незалежнасьці Беларусі!