Газэта "БЕЛАРУС"
надрукуе бясплатна кароткія прыватныя
аб'явы некамэрцыйнага характару.
Таксама зьмесьцім віншаваньні, запрашэньні,
спачуваньні ды іншыя абвесткі.
Наконт разьмяшчэньня рэклямы
кантактуйце рэдакцыю.

ЗБОР ТВОРАЎ ЯНА СТАНКЕВІЧА,
выдадзены сёлета ў Менску пад рэдакцыяй Валера Булгакава.
У Зборы, які складаецца з 2-х тамоў (1130 бач.), зьмешчана больш за 120 моваведчых манаграфіяў, артыкулаў, нататак, напісаных на працягу паўстагодзьдзя, ад 1918-га да 1973-га гадоў.
Працяглую творчую дзейнасьць Д-ра Янкі Станкевіча вельмі падрабязна апісаў ў заканчэньні да Твораў малады менскі мовавед Юрась Бушлякоў.
Зьніжаны кошт на абмежаваны час для чытачоў беларускай эміграцыйнай прэсы: $28 (зь перасылкаю $33).
У Паўночнай Амэрыцы шліце замовы на адрас:
W. Stankievich
100 Seaview Ave. 4-2
Monmouth Beach, NJ, 07550
Тэл. (732) 222-1951

Шукаю асабістыя рэчы, дакуманты, фатаздымкі людзей ва ўніформе, дэталі ўніформы з сымболікай беларускіх нацыянальных фармаваньняў часоў Другой сусьветнай вайны (Беларуская Краёвая абарона, Беларуская Самаахова, паліцыйныя фармаваньні інш.). Буду ўдзячны за любую дапамогу.
Дзьмітры БУШМАКОЎ
Тэлефоны ў Менску: 0+375-17-284-53-25 Мабільны: 0+375-296-51-76-16
Паштовы адрас: п/с 138, 220029 г. Менск, BELARUS
Электронная пошты: dbouchmakov@hotmail.com

Калі Вы хочаце набыць беларускі пераклад БІБЛІІ для сваіх знаёмых ці сваякоў у БЕЛАРУСІ, калі ласка, зьвяртайцеся да СЯРГЕЯ СЕМУХІ.
Тэлефон ў Менску 8-029-613-1379,
электронная пошта: serdgio_sema@mail.ru

Новая кніга Янкі Запрудніка

ДВАНАЦЦАТКА


Дакумэнтальная аповесьць
пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў
у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі
(1946-1954 гг.)
Выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Кніга пра жыцьцё ў беларускіх лягерох ДыПі ў Рэгенсбургу й Міхэльсдорфе, пра вучобу ў Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы, скаўтынг, выезд "адзінаццаткі" ў Ангельшчыну, часапіс "Наперад!", унівэрсытэцкую навуку ў Лювэне, канцэртную дзейнасьць ансамблю М. Равенскага. Падаюцца дзёньнікавыя запісы, мастацкія творы з "Напераду", ліставаньне з настаўнікамі й сябрамі, запаветы старэйшых малодшым. У эпілёгу расказваецца пра далейшы лёс кожнага з Дванаццаткі.
У кнізе - 510 ст., 73 ілюстрацыі, паказьнік прозьвішчаў, цьвёрдая вокладка. Цана: 25 дал. (зь перасылкаю), 20 дал. безь перасылкі. Замовы пасылайце на адрас БІНіМ:
V. Kipel, 1797 Buttonwood Ave., Toms River, NJ 08755
або аўтару
J. Zaprudnik, 42 Deerfield Rd., Somerset, NJ 08873.
Кніга друкавалася ў Беластоку. У ЗША знаходзіцца тымчасам абмежаная колькасьць асобнікаў.

Парафіяльная Рада царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд Парку запрашае Вас на пікнік, які адбудзецца 18-га жніўня, у нядзелю, а 12-й гадзіне папаўдні адразу пасьля Божай службы.
У праграме - лятарэя.
Адрас царквы: 9 River Rd, Highland Park, NJ
Даезд цягніком ці аўтобусам да Нью Брансўіка (New Brunswick).
Царква знаходзіцца паўмілі ад прыпынку на другім баку рэчкі.