Новая кніга Янкі Запрудніка
ДВАНАЦЦАТКА
Дакумэнтальная аповесьць
пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў
у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі
(1946-1954 гг.)
Выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.
Кніга пра жыцьцё ў беларускіх лягерох ДыПі ў Рэгенсбургу й Міхэльсдорфе, пра вучобу ў Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы, скаўтынг, выезд "адзінаццаткі" ў Ангельшчыну, часапіс "Наперад!", унівэрсытэцкую навуку ў Лювэне, канцэртную дзейнасьць ансамблю М. Равенскага. Падаюцца дзёньнікавыя запісы, мастацкія творы з "Напераду", ліставаньне з настаўнікамі й сябрамі, запаветы старэйшых малодшым. У эпілёгу расказваецца пра далейшы лёс кожнага з Дванаццаткі.
У кнізе - 510 ст., 73 ілюстрацыі, паказьнік прозьвішчаў, цьвёрдая вокладка. Цана: 25 дал. (зь перасылкаю), 20 дал. безь перасылкі. Замовы пасылайце на адрас БІНіМ:
V. Kipel, 1797 Buttonwood Ave., Toms River, NJ 08755
або аўтару
J. Zaprudnik, 42 Deerfield Rd., Somerset, NJ 08873.
Кніга друкавалася ў Беластоку. У ЗША знаходзіцца
тымчасам абмежаная колькасьць асобнікаў.
|