Газэта "БЕЛАРУС"
надрукуе бясплатна кароткія прыватныя
аб'явы некамэрцыйнага характару.
Таксама зьмесьцім віншаваньні, запрашэньні,
спачуваньні ды іншыя абвесткі.
Наконт разьмяшчэньня рэклямы
кантактуйце рэдакцыю.
|
---|
наведайце КАНЦЭРТ маладзёвага хору "КРЫНІЧКА" зь Менску
Гэты калектыў быў заснаваны ў 1986-м годзе. Узрост удзельнікаў ад 14 да 25 гадоў. У рэпэртуары беларускія народныя, клясычныя, духоўныя, а таксама сучасныя песьні. Прыбытак ад канцэртаў "КРЫНІЧКІ" ў ЗША пайдзе на дапамогу дзецям-ахвярам Чарнобылю.Канцэрты хору адбудуцца:
- 1-га лютага ў залі Сабору Сьв. К. Тураўскага на 401 Atlantic Ave. ў Брукліне;
- 7-га лютага ў Беларускім Грамадзка-Культурным Цэнтры на Whitehead Ave ў Саўт Рывэры, Нью Джэрзі.
|
---|
ПАТРЭБНЫЯ ПЕРАКЛАДЧЫКІ
Ахвочыя працаваць беларуска-расейска-ангельскімі перакладчыкамі зьвяртайцеся па інфармацыю да Алесі Сёмухі па тэлефоне (703) 534-4089 або праз Е-мэйл: asemukha@yahoo.com
Кандыдаты мусяць мець дазвол на працу.
|
---|
ПРЫВАТНЫЯ АБВЕСТКІ
Шукаю зьвесткі пра лёс беларускіх дзеячоў: ВАСІЛЯ ВІРА, які ў пачатку 90-х жыў у Чыкага, быў сябрам мясцовай уніяцкай парафіі, пісаў допісы ў "Беларус", і КАСТУСЯ СТАНЮША, які ў пачатку 50-х гадоў жыў у Таронта.
Просьба інфармацыю дасылаць у рэдакцыю "Беларуса".
Сяргей Ерш
* * *
Шукаю фундатараў і мэнаджэраў для выданьня кнігі ўласных вершаў.
Уладзіслаў Жыгалка
Тэлефон у Менску: (8217) 221-2181
* * *
Малады беларус, высокі, спартыўны, шукае сабе жонку, можна іншаземку, добра, калі высокую бляндынку (ня менш за 183 см!), зь веданьнем замежных моваў.
Пісаць на адрас: Slava, п/с 461, 220050 г. Менск, BELARUS
|
---|