АКТ АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ 2003
Гэты законапраект (Bill H.R. 854) быў прадстаўлены ў Палаце Прадстаўнікоў ў лютым сёлета і пазьней у Сэнаце Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ягоны поўны тэкст займае некалькі старонак, і яго можна знайсьці ў Запісах Кангрэсу ад 13-га лютага. Беларускі тэкст ёсьць на інтэрнэтаўскай старонцы Радыё Свабода.
У наступных радкох падаюцца ягоныя асноўныя пункты.
Поўны назоў: Законапраект дзеля падтрымкі дэмакратыі, правоў чалавека і законаўладзьдзя ў Беларусі й дзеля ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі.
У 2-м разьдзеле пералічаюцца ўсе парушэньні ў Беларусі, якія выклікалі прыняцьця гэтага закону.
У 3-м разьдзеле пералічаюцца канкрэтныя мэты дапамогі й спосабы для разьвіцьця дэмакратычнага грамадзтва ў Беларусі: (1) беларускаму народу раздабыць сваю свабоду і далучыцца да дэмакратычнай супольнасьці Эўропы;
(2) заахвоціць да правядзеньня вольных і справядлівых прэзыдэнцкіх, парляманцкіх і мясцовых выбараў паводле міжнародных стандартаў і пад міжнародным наглядам;
(3) памагчы ў аднаўленьні й умацаваньні дэмакратычных інстытутаў у Беларусі.
Наступныя дзеяньні павінны атрымаць падтрымку:
- нагляд за выбарамі й падтрымка вольных і справядлівых выбарчых працэсаў;
- разьвіцьцё дэмакратычных палітычных партыяў;
- вяшчаньне праз радыё і тэлебачаньне ўнутры і з-за межаў Беларусі;
- разьвіцьцё недзяржаўных арганізацыяў, якія спрыяюць дэмакратыі й падтрымоўваюць правы чалавека;
- разьвіцьцё незалежных сродкаў інфармацыі ў Беларусі й за мяжою, якія карыстаюцца незалежнымі друкарнямі;
- міжнародны абмен і вышэйшая прафэсыйная адукацыя ў будаваньні свабоднага грамадзтва для лідэраў і сяброў дэмакратычных сілаў.
Для выкананьня вышэйзгаданых дзеяньняў на працягу 2004-05 гадоў Прэзыднту ЗША асыгнуецца $40 мільёнаў аж да часу іх расходаваньня.
У 4-м разьдзеле асыгнуюцца дадатковыя $5 мільёнаў на год для Голасу Амэрыкі й Радыё Свабода для радыёвяшчаньне ў Беларусь.
У 5-м разьдзеле пералічваюцца санкцыі супраць ураду Беларусі.
- забараняецца ўезд у Злучаныя Штаты Амэрыкі вышэйшаму кіраўніцтву ўраду Беларусі й іхным сем'ям;
- забараняецца экспарт кампутарнай тэхналёгіі, прызначанай для ўрадавых структураў Беларусі, вынятак робіцца для патрэбаў гуманітарных;
- забараняюцца амэрыканскія ўрадавыя пазыкі й інвэстыцыі, прызначаныя ўраду Беларусі, вынятак робіцца для гуманітарных, сельскагаспадарчых і мэдычных прадуктаў.
Гэтыя санкцыі могуць быць адмененыя, калі Прэзыдэнт ЗША засьведчыць перад Кангрэсам, што зроблены значны прагрэс у выкананьні наступных умоваў:
(1) вызваленьне ў Беларусі асобаў, якія знаходзяцца ў турме з-за палітычных або рэлігійных перакананьняў;
(2) скасаваньне палітычна матываваных судовых скаргаў у Беларусі супраць усіх апазыцыйных дзеячоў і незалежных журналістаў;
(3) поўнае разсьледваньне справаў зьнікшых палітычных лідэраў і журналістаў і прыцягненьне да адказнасьці вінаватых асобаў;
(4) спыненьне перасьледу незалежных сродкаў інфармацыі, незалежных прафсаюзаў, недзяржаўных і рэлігійных арганізацыяў і палітычнай апазыцыі ў Беларусі.
(5) правядзеньне вольных і справядлівых прэзыдэнцкіх і парляманцкіх выбараў паводле стандартаў і пры ўдзеле Арганізацыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтву ў Эўропе.
У 6-м разьдзеле Прэзыдэнт ЗША заклікаецца шукаць супрацоўніцтва іншых краінаў у выкананьні ўмоваў гэтага закону.
У 7-м разьдзеле патрабуецца ад Прэзыдэнта ЗША штогоду даваць справаздачу, у якой апісваць ўсе дачыненьні ў справе продажу зброі празь Беларусь краінам, якія памагаюць міжнароднаму тэрарызму. У справаздачы павінна быць апісаная асабістая маёмасьць і багацьце Аляксандра Лукашэнкі й вышэйшага ўрадавага кіраўніцтва Беларусі.
У 8-м разьдзеле выказваецца падтрымка ўсім у Беларусі, хто працуе дзеля разьвіцьця дэмакратыі, правоў чалавека і законаўладзьдзя, для незалежнасьці Беларусі й інтэграцыі ў эўрапейскую супольнасьць. Выказваецца заклапочанасьць зьнікненьнем палітыкаў і Лукашэнка заклікаецца спыніць перасьлед сваіх апанэнтаў. Урад Расеі заклікаецца ўжыць свой уплыў дзеля дэмакратызацыі Беларусі.
У апошнім, 9-м разьдзеле, гаворыцца, што гэты законапраект прызначаецца да кампэтэнцыі Камітэту Міжнародных Дачыненьняў ў Палаце Прадстаўнікоў (House International Relations Committee) і Камітэту Замежных Дачыненьняў у Сэнаце (Senate Foreign Relations Committee).
У Сэнаце амаль аднолькавы законапраект з аднолькаваю назваю мае нумар S. 700.

Вячка СТАНКЕВІЧ

Заклікаем чытачоў "Беларуса", якія жывуць у ЗША, зьвяртацца да сваіх сэнатараў і канрэсмэнаў пісьмова і тэлефонна з просьбаю падтрымаць гэтыя законапраекты й стаць іхнымі суспонсарамі. Прыкладны тэкст ліста да сэнатара друкуем ніжэй. Можаце зьмяніць гэты тэкст, каб зрабіць яго больш пэрсанальным.

Dear Senator,
Recently the Bill S. 700 "Belarus Democracy Act of 2003" was introduced in the Senate by Senator Ben Nighthorse Campbell of Colorado. Senator Joseph R. Biden has joined him as the original cosponsor, as has Senator John McCain as cosponsor.
The aim of this bill is to help promote democracy, human rights and the rule of law in Belarus. It also considers sanctions against the dictatorial regime of Alexander Lukashenka. This regime is responsible for the disappearance of a number of political opponents. It recently enacted the most discriminatory law on religion in Europe.
What is even more alarming, it is also a major supplier of arms and training to states that support terrorism, including Iraq.
I hope that you will support S.700 "Belarus Democracy Act of 2003" and become its cosponsor.
Belarus, a country where I have friends, deserves to be free and democratic.
Sincerely, ………………………
Address ………………
………………………..