Перад будучыняй нашай, перад родным краем Прысягаю аж да сьмерці служыць роднай справе. Працай, сілай маладою буду памагаці, Каб на папеле нязгоды лёс наш будаваці. |
Калі-ж здарыцца патрэба бараніць краіну, Я для волі, для народу пракладу сьцяжыну. Бяда, гора мне ня страшны, бо нядолю знаю. Дык змагацца за свабоду жыцьцём прысягаю! |
Бярыся за справу! Ня трэба чакаць! І дружна прыкінься за справу сваю! Аб шчасьці прыпомні! Жыцьця не жалей! Мей гонар палегчы за вольнасьць дзяцей! |
Я зганьбаваную Сьвятыню, Як мог, што сілаў аднаўляў. На помач клікаў на чужыне, Шляхі і вехі ўстанаўляў. І блаславены Ўсявышні Нас верай, сілай надзяліў, - Народ наш на зямлі ня лішні! Ён будзе жыць, як хваль прыліў. |
І заўтра таксама ўзыдзе сонца, І будуць людзі есьці і піць, І ніхто зь іх ня ўспомніць, Як мы хацелі жыць... |
Гляньце, вунь зярно і мякіна, - Навука, як на сьвеце жыць... Адзін жыве і сьлед пакіне, Другі жыве, каб насьлядзіць. |