Новы амбасадар ЗША ў Беларусі
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра намер прызначыць новым амбасадарам у Беларусі Джорджа Крола, які
на пачатку 1990-х працаваў намесьнікам амэрыканскага
амбасадара і часовым павераным у справах ЗША ў Менску. Прэзыдэнт
Буш накіраваў ягоную кандыдатуру на зацьверджаньне
Сэнату. Джордж Крол заменіць на пасадзе цяперашняга амбасадара
Майкла Козака.
У амбасадзе ЗША ў Менску пацьвердзілі факт намінаваньня новага
кіраўніка дыпмісыі, аднак пакуль ад камэнтароў устрымліваюцца.
Не гавораць таксама, калі новы амбасадар прыбудзе ў Беларусь.
Але відавочна, што працэдурныя справы займуць пэўны час.
Цяперашні амбасадар Майкл Козак, напрыклад, два месяцы чакаў
зацьверджаньня ў Сэнаце.
Майкл Козак працуе на пасадзе амбасадара ЗША ў Менску
менш за тры гады, і беларускія ўлады ставіліся да яго з пэўнаю
насьцярогаю. Спадар Козак прыбыў у Менск у кастрычніку 2000-
га году, аднак даверчыя лісты змог перадаць А. Лукашэнку толькі
22-га лютага 2001-га году - Лукашэнка доўга адмаўляўся сустракацца
са спадаром Козакам.
Намінаваны на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі Джордж
Крол закончыў Гарвардзкі й Оксфардзкі ўнівэрсытэты, працаваў у
амбасадах ЗША ў Менску, Кіеве, Маскве, быў дырэктарам Офісу
расейскіх справаў Дярждэпартамэнту.
Спадара Крола ў Менску многія ведаюць. На пачатку 1990-х гадо
ў ён быў намесьнікам першага амбасадара ЗША ў Беларусі
Дэвіда Суорца, а пасьля ягонага ад'езду выконваў абавязкі часова
паверанага ў справах.
Радыё Свабода