THE FEDERAL COUNCIL OF BELARUSIAN ORGANISATIONS IN AUSTRALIA
ФЭДЭРАЛЬНАЯ РАДА БЕЛАРУСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ У АЎСТРАЛІІ
President: Eugene Hrusza
55 Marion Street
Ahona North, 3025
Vic. Australia
Tel/Fax: 03 93944620
Secretary- Paul Huz
Treasurer: Tel: 03 93247468
Vice Presidents: VIC Alex Shnek
Tel: 03 95870936
NSW Michael Tichon
Tel: 02 95594142
SA Victor Kovalevski
Tel: 08 84478505
WA Alex Moroz
Tel: 08 92744858

ДАРАГІЯ СУРОДЗІЧЫ!
Ад імя сяброў ВК ФРБА ў Аўстраліі й асабіста свайго вітаю Вас із 82-мі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну, перасылаю нашыя ўрачыстыя віншаваньні й пажаданьні.
Дзень 27-га лістапада 1920-га году сьвяткуецца беларусамі па ўсім вольным сьвеце, дзе іх толькі не закінула ваеннае ліхалецьце, праводзяцца акадэміі, адпраўляюцца Божыя службы, пяюцца патрыятычныя песьні.
Сёньня і на роднай Бацькаўшчыне патрыёты-змагары, якім дарагая Маці-Беларусь, разам зь беларусамі ў вольным сьвеце горда шануюць сваіх патрыётаў сыноў Случчыны.
Не судзіў Бог Беларускаму Народу доўга цешыцца абвешчанаю незалежнасьцю. З усходу і захаду варожыя з прадвеку суседзі паняволілі й падзялілі Беларусь паміж сабою ганебнаю дамоваю ў 1921-м годзе.
Аднак паходні незалежнасьці, запаленыя на І-м Усебеларускім Кангрэсе, не пагасьлі. Іх сьвятло падтрымалі змагары Слуцкага Паўстаньня і з гонарам данесьлі да 2-га Ўсебеларускага Кангрэсу 27-га чэрвеня 1944-га году. Пад бел-чырвона-белым сьцягам беларуская палітычная эміграцыя павінна працягваць змаганьне за вольную Маці-Беларусь на палітычнай арэне, усьведамляючы іншыя дзяржавы аб прыгнёце беларускага народу.
Хоць сёньня Беларускі Народ, жывучы ў так званай Рэспубліцы Беларусь, ня можа сьвяткаваць нацыянальных сьвятаў, дзякуючы хрыстапрадаўцам рознай масьці ў галаве з прэзыдэнтам, якія падмянілі беларускую мову расейскай, зганьбілі слаўную Пагоню і родны Сьцяг, узяўшы зноў каляніяльны, які не заслугоўвае на пашану Беларускага Народу.
Сам прэзыдэнт насьміхаецца з усяго роднага, што так дорага Народу. І цяпер, болей як калі, мы павінны сканцэнтраваць свае духовыя сілы й змагарнасьць, каб дапамагаць барацьбітам за вольнасьць Беларусі.
Вось гэтай духовай сілы й мудрасьці жадаем мы вам і сабе.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Жыве Беларускі Народ у змаганьні!

Паўлюк ДУБРОЎСКІ-ГУЗ