Багаслужба ў Бэльгіі
5-га кастрычніка 2003-га году ў Боскай Літургіі, на якой ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса, собралася беларуская грэка-каталіцкая супольнасьць гораду Антвэрпэну і іншых местаў Бэнілюксу. У Багаслужбе удзельнічаў Архімандрыт Сяргей Гаек - Апостальскі Візытатар для грэка-каталікоў Беларусі. У Літургіі ўдзельнічала больш за 70 вернікаў.
У казаньні Ахімандрыт гаварыў пра абавязак кожнага хрысьціяніна, быць носьбітам веры, надзеі й любові. Архімандрыт пажадаў таксама айцу Яну і ўсей парафіі разьвіцьця духоўнай працы. Асаблівыя пажаданьні ён накіраваў дзецям зь нядзельнае школкі, якая існуе пры царкве Сьвятога Сэрца Ісуса.
Аркадзь ВАСІЛЕЎСКІ