ЦЫКЛЬ ГУТАРАК
АБ ВЫДАТНЫХ АСОБАХ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў ЗША
Першая такая імпрэза заплянаваная на 8-га лютага, дзе з гутаркаю пра Янку Станкевіча, выдатнага грамадскага дзеяча, мовазнаўцу, перакладчыка Бібліі па-беларуску, выступіць сп. Вячка Станкевіч. У гэтым годзе нью ёрскі аддзел БАЗА плянуе правесьці шэраг гутарак і лекцыяў, прысьвечаных асобам, якія найбольш актыўна спрычыніліся да грамадзкага й палітычнага жыцьця беларускае грамады ў ЗША, заклалі падваліны беларускіх арганізацыяў, самаахвярна працавалі ў шэрагах гэтых арганізацыяў, зрабілі заўважнаю беларускую прысутнасьць у Амэрыцы. Сярод асобаў, прапанаваных для гэтага цыклю - А. Адамовіч, Н. Арсеньнева, М. Гарошка, а. Хв. Данілюк, Ф. Кушаль, П. Мірановіч, М. Міцкевіч, А. Орса, І. Паланевіч, Ст. Станкевіч, Я. Станкевіч, архіяпіскап Васіль (Тамашчык), М. Тулейка, В. Тумаш.