Генадзь ДУБЯГА
(25.06.1938 - 03.06.2003)
Нарадзіўся ў вёсцы Слабодка на Вілейшчыне. Адыйшоў ад нас на 64-м годзе свайго жыцьця. 43 гады пражыў у Іст Брансвіку, штат Нью Джэрзі, і апошнія некалькі гадоў у Монтроз у Пэнсыльваніі. Да свайго выхаду на пэнсыю 15 гадоў таму, ён на працягу 30 гадоў працаваў брыгадзірам у цэху вязальных машынаў на фабрыцы Algrow Knitting Mills. Генадзь быў добрым вернікам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы й належаў да парафіі Сьв. Божай Маці Жыровіцкай у Гайленд Парку, дзе быў даўгагадовым сябрам царкоўнай рады й яе старшынём.
Пакінуў у смутку дачку Таісу Тутл і яе мужа Лэса, унучку Ніколь Тутл, сына Генадзя Дубягу-малодшага, брата Віктара Дубягу з жонкаю Алаю, пляменьніка Стэфана Дубягу з жонкаю Лоўан і дзьве пляменьніцы Кацю і Лану Дубяга, таксама ўнука Мацея і ўнучку Эмілі Дубяга.
Пахаваньне выканаў айцец Вячаслаў Логін на магілках Сьв. Божай Маці Жыровіцкай у Іст Брансвіку.