ДУМКА ПРАДСТАЎНІКА БЕЛАРУСІ
У часе паседжаньня ў
Жэневе чарговай 59-й
сэсыі камісыі ААН па
правох чалавека, прадстаўнік
ад Беларусі, Уладзімер Малевіч, заявіў, што галоўны
паказьнік дэмакратычнага грамадзтва
- гэта свабода апініі.
Насамрэч, урады нават з глыбокай
традыцыяй дэмакратыі
аста парушаюць гэтае права.
Найбольш красамоўны прыклад
гэткіх парушэньняў сп.
Малевіч бачыць у ЗША, калысцы
дэмакратыі.
Паводле беларускага чыноўніка, ЗША парушаюць права
на свабоду апініі ў выпадку з
вайною ў Іраку, не дакладна
інфармуючы насельніцтва пра
сытуацыю, што і прывяло да
трагедыі. У якасьці доказу спадар
Малевіч спасылаецца на
заявы незалежнага друку пра
гэта (незразумела чыйго незалежнага
друку).
У той-жа час у Беларусі сп.
Малевіч бачыць поўны парадак
з дакладным інфармаваньнем
насельніцтва, бо-ж у Беларус
і ёсьць канстытуцыйныя
гарантыі на права выказваньня
і свабоды прэсы. Нават і болей
таго, пераважная бальшыня
мас-мэдыяў у Беларусі - недзяржаўныя, што і паказвае на
незалежнасьць прэсы.
Алеся СЕМУХА