БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ У САЎТ РЫВЭРЫ
У суботу 15-га чэрвеня ў прыцаркоўным парку і ў залі Грамадзкага цэнтру адбыўся трэці з чаргі Беларускі Фэстываль, які прыцягнуў каля 500 прысутных. 35 асобаў займаліся абслугоўваньнем наведвальнікаў.
Гасьцямі былі: мэр горада Саўт Рывэра Робэрт Шэгеті й старшыня гарадзкое Рады Дэвід Сількер, айцец Архiмандрыт Грэгоры О'Кіф - настаяцель царквы імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл у Нью Ерку; іподзіякан Язэп, дзіяканы Майк і Увайлі, айцец Дэвід з суседняе Петра-Паўлаўскае царквы і айцец Сяргей Кухарскі.
Айцец Протопэсьвіцер Стаўрос Русос, настаяцель царквы імя Сьв. Еўфрасіньні Полацкае ў Саўт Рывэры арганізаваў у трох турах наведваньне царквы, дзе знаёміў прысутных зь яе гісторыяй, праваслаўнай літургіяй, царкоўнымі напевамі й усім тым, што ёсьць характэрным для праваслаўнай царквы.
У прыцаркоўным парку дыміліся печы, пры якіх увіхаліся кухары ў прыгатаўленьні пікніковых харчоў. На кухні прыгатоўвалі розныя стравы й кулінарныя печывы.
Спадарства Валя, Алесь і іх таленавітая дачка Волечка сваёю беларускаю музыкаю й песьнямі надалі сапраўдны беларускі калярыт фэстывалю. Прыехалі таксама браты Іван і Аляксей Альхоўскія, каб музычна ўспамагчы фэстываль. Шчырая падзяка належыць Алексу Мартыновічу за ягоную гукаўзмацняльную сыстэму. Шчырая падзяка ўсім арганізатарам фэстывалю, якія правялі шмат падрыхтоўчай працы, а перад усім сп-ні Соні Арцюшэнка.

Міхась Сенька

Сьпявае Вольга Казак

Госьці фэстывалю: Уладзімер Цяліца, Мікола Сагановіч і Анатоль Колбун.