Вэйн Грэцкі - беларус
Прозьвішча гэтага героя-гакэіста было да нядаўна на вуснах заўзятараў гакэю ў Амэрыцы, Канадзе і па-за гэтымі краінамі. Ня будзем уваходзіць у дэталі сукцэсаў Вэйна Грэцкага, прозьвішча якога залатымі літарамі ўпісалася ў кнігу гісторыі гакэя. Ен ужо спыніў ад нейкага часу спартовую актыўнасьць з увагі на свой век.
Нас цікавіць перад усім ягонае этнічнае паходжаньне. Нядаўна мы атрымалі інфармацыю, узятую з інтэрнэту, падрыхтаваную Карлям Бэркавічам, Алексам і Васіліем, рэдактарамі спартовых старонак, дасланыя нам нашым добрым прыяцелем Багданам Паукам, і яны канчаткова выясьняюць спрэчку ў гэтым пытаньні. Бо дасюль Грэцкаму прыпісвалі польскае ці ўкраінскае паходжаньне.
Сам Вэйн Грэцкі нядаўна на пытаньне журналіста пра ягонага дзеда Антона адказаў, што той эміграваў у Канаду на пачатку 20-га стагодзьдзя зь Беларусі, горада Мігілёва, і быў беларусам.
Мы, беларусы, павінны быць гордымі, што нашчадак беларускага роду ўславіўся ў прэстыжным спорце гакэю.

Др. Вітаўт Рамук