АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГІМНЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Слова "гімн" паходзіць ад грэцкага
"гумнос", што азначае "сьвяточная песьнь". Ці новы дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь будзе
сьвяточнай песьняй, пакідаю для ацэнкі
музыкаведаў, літаратараў і гісторыкаў.
Кожны дзяржаўны гімн павінен быць
дарагім і супольным усяму народу. Разам
са сьцягам і сымболікай ён павінен лучыць усе нацыянальныя, можна сказаць,
сьвятыя ідэалы й зьядноваць народ. На
вялікі жаль, уведзеная сымболтіка і сьцяг
у Беларусі не зьядналі народ, а раскалолі.
А як будзе з гімнам, і перад усяго зь ягоным
і словамі, пабачым у будучыні.
На дзяржаўны гімн было некалькі прапановаў, як "Магутны Божа...", "Пагоня"
М. Багдановіча, "Мы выйдзем шчыльным
і радамі...", былы гімн БССР ды
іншыя. Як можна было спадзявацца, першыя
тры ў сёньняшняй Беларусі ня мелі
шанцаў на выбар. За аснову ўзялі стары
гiмн БССР, гэта значыць, прынялі ягоную
музыку, але са зьмененымі словамі.
Аўтар гэтага артыкула добра разумее,
што ў Беларусі ёсьць людзі, якім не падабаецца
гімн "Мы выйдзем шчыльнымі
радамі...". Але ў Беларусі ёсьць шмат
людзей, якія нявінна пацярпелі ад камуністычнага рэжыму. І для іх музыка гімна
БССР, нават са зьмененымі словамі, таксама
непрымальная. Дык якім павінна
было быць выйсьце? Найлепш было-б
напісаць зусім новы гімн, з новаю музыкай
і з новымі словамі. У Беларусі ёсьць
здольныя кампазытары й добрыя паэты.
Такі гімн быў-бы прыняты большасьцю, і
адпала-б патрэба мяняць яго ў будучым,
як гэта ўжо рабілі з Канстытуцыяй.
Музыку для гімну БССР напісаў Несьцер
Сакалоўскі, а словы Міхась
Клімковіч. У цяперашнім гімне музыка
ёсьць, як ўжо ўспомніў, Н. Сакалоўскага,
а словы М. Клімковіча і У. Карызны.
Варта хаця-б коратка спыніцца на
тэксьце новага гімну і параўнаць яго з
тэкстам гімну БССР. У новым няма такіх
пярлінаў як "братняя Русь", "імяні
Леніна", "партыі слава", "мужнай сям'і",
"шчасьця працоўных", "сьцяг камунізму"
і г. д. Але ёсьць усё-ж такі шмат словаў,
якія напамінаюць старыя савецкія часы.
Вось некаторыя зь іх: "братэрскі саюз",
"разам з братамі", "дружба нородаў",
"сьцяг пераможны" і т. п.
У прыпеве новага гімну ёсьць словы
"слаўся народаў братэрскі саюз". Дык аб
якім саюзе, ды яшчэ братэрскім пішуць
аўтары гімну? Гэта мае быць дзяржаўны
гімн Рэспублікі Беларусь, а ня нейкага
незразумелага саюзу! У гімне БССР былі
падобныя словы, а менавіта, "у братнім
саюзе, у мужнай сям'і". Каб паказаць падабенства
гімнаў БССР і РБ, прывяду
поўнасьцю пятую страфу абодвых гімнаў.
Гімн БССР
Дружба народаў - сіла народаў
К шчасьцю працоўных сонечны шлях,
Горда-ж узьвіся ў сьветлыя высі,
Сьцяг камунізму - радасьці сьцяг! |
Гімн Рэспублікі Беларусь
Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях,
Горда-ж зьвіся ў ясныя высі,
Сьцяг пераможны - радасьці сьцяг! |
Як відаць з пададзенага, абедзьве страфы
вельмі падобныя. Зьмянілі толькі чатыры
словы, якія я падкрэсьліў.
У старым і новым гімне ўспамінаюцца
"дружба народаў". Дружба народаў у
СССР была, а ў некаторых постсавецкіх
краінах і па сягоньняшні дзень застаецца
мітам. Якая была і ёсьць дружба паміж,
скажам, расейцамі й чэчэнцамі, армянамі
й азэрбайджанцамі, абхазамі й грузінамі?
Гэты сьпіс далёка ня поўны.
А як-жа з дружбай народаў у Беларусі?
Сяброўства, братэрства і дружба павінны
быць абодвабаковымі. Беларусы жывуць
і хочуць жыць у згодзе з усімі сваімі суседзямі. Але ці ўсе нашыя суседзі паважаюць
і шануюць беларусаў? Адказ просты:
НЕ! Сярод нашых суседзяў ёсьць
такія, якія высьмейваюць нашую мову
ды нават ня хочуць прызнаваць нас як
асобную нацыю, асобны народ. Дык дзе
ёсьць тая мітычная дружба народаў, пра
якую сьпяваецца ў гімне? Аб аднабаковай
дружбе лепш маўчаць, каб менш з
нас сьмяяліся. Трэба памятаць, што такая
дружба ня ёсьць дружбаю ўвогуле.
Прашу таксама зьвярнуць увагу на замену
словаў "сьцяг камунізму" на "сьцяг
пераможны". На першы погляд усё выглядае
добра, па-новаму. Але запраўды
ня ёсьць добра, бо цяперашні "сьцяг пераможны"
ня ёсьць нічым іншым як старым
камуністычным сьцягам!
Такая замена словаў ня што іншае як
эўфамізм - замена няёмкага слова на
больш ёмкае ў цяперашніх абставінах.
Але гэтыя замены ня зьменьваюць сапра
ўдных рэчаў.
Міхась ШВЭДЗЮК