СЬВЯТА ЯЛІНАК У НЬЮ БРАНСЎІКУ
У нядзелю 1-га сьнежня ў Музэі Мадзярскае Фундацыі ў Нью Брансўіку адбылося ўрачыстае адкрыцьцё 14-га штогадовага фэстывалю ялінак. На працягу ўжо больш як васьмі гадоў сярод ялінак ад розных этнічных групаў красуецца беларуская ялінка. Сёлета акрамя Беларусі ў фэстывалі прадстаўленыя традыцыі Даніі, Эстоніі, Нямеччыны, Грэцыі, краінаў Лацінскае Амэрыкі, Мадзяршчыны, Італіі, Латвіі, Шатляндыі, славянскіх краінаў, Швэцыі й Ангельшчыны.
Традыцыю ўдзелу ў гэтым фэстывалі паклала мастачка Галіна Русак, якая імкнулася пашырыць веды пра Беларусь і беларускія традыцыі ў заходнім сьвеце. Праз гады ялінку ўпрыгожвалі актывісты Беларуска-Амэрыканскага Адукацыйна-Культурнага Таварыства, а сёлета гэта зрабілі сябры мясцовага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Фэстываль працягнецца да 26-га студзеня 2003-га году. Для жадаючых наведаць фэстываль падаем адрас:
Museum of American Hungarian Foundation
300 Somerset Street
New Brunswick, NJ
Музэй адчынены ад 11-й гадзіны раніцы да 4-й папаўдні.

Сяргей ТРЫГУБОВІЧ