КАНФЭРЭНЦЫЯ Ў КЛІЎЛЕНДЗЕ
У Беларуска-Амэрыканскім Грамадзкім Цэнтры "Полацак" 4-га траўня адбылася канфэрэнцыя "Аднаўленьне беларускай дэмакратыі", арганізаваная аддзелам БАЗА ў Кліўлендзе (найбольш папрацавалі на гэта сп.сп. Пол Васілеўскі, Васіль Мельяновіч, Сяргей Раманюк). Удзел у ёй узялі прадстаўнікі беларускай дыяспары зь Нью Ерку, Канады, Чэхіі. Напачатку з уступным словам выступіў сп. Пол Васілеўскі, старшыня аддзелу БАЗА ў Кліўледзе, які вёў канфэрэнцыю. Ен адзначыў патрэбу ў каардынацы і дзейнасьці беларускай грамады Амэрыкі й сьвету ў справе падтрымкі апазыцыйных нацыянальных партыяў і спрыяньня прыняцьцю Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі-2003. Сп. Васілеўскі адзначыў, што да су-спонсараў Акту ў Сэнаце ЗША далучыўся сэнатар ад Агаё Джордж Войнавіч, які меўся прысутнічаць на канфэрэнцыі, але пільныя справы змусілі яго зьмяніць свае пляны. Зь ім у бліжэйшы час будзе арганізаваная сустрэча. Сп. Васілеўскі падкрэсьліў, што сэнатару Войнавічу ня трэба тлумачыць, што такое Расея ды ейныя шавіністычныя амбіцыі, ён добра арыентуецца ва ўсходнеэ ўрапейскіх справах.
Амэрыка, як ведаем, займае прынцыповую пазыцыю ў дачыненьнях з рэжымам Лукашэнкі, тады як Эўразьвязу гэтай прынцыповасьці бракуе, апошні прыклад - зьняцьце абмежаваньняў на падарожжа для функцыянэра ў рэжыму, хоць рэжым ня выкана ў пастаўленых умоваў. Сп. Васілеўскі заклікаў кантактаваць кангрэсмэнаў Куцініча, Латурэта і Браўна, каб яны зрабіліся су-спонсарамі Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі. Наконт самога Акту сп. Васілеўскі заявіў, што зьяўляючыся амэрыканскімі падаткаплацельшчыкамі, беларусы маюць права выказваць сваю апінію наконт таго, на якія мэты мусяць пайсьці сродкі, якія прадугледжвае Акт.
Затым вядучы перадаў слова Старшыні Рады БНР спн. Івонцы Сурвілла. Напачатку свайго выступу яна адзначыла, што БНР ёсьць ня толькі сакральны сымбаль, але і палітычная рэальнасьць. І лёгіка палітычнай дзейнасьці вымагае сваёй пазыцыі. Часам ад нашых людзей, асабліва тых, што прыяжджаюць з Беларусі, можна пачуць "Я ў палітыку не мяшаюся". Але і такая заява - гэта палітыка, бо значыць, што гэтая асоба дае антыбеларускім сілам дазвол рабіць усё, што яны захочуць. Беларусь сёньня ў крытычнай сытуацыі - Масква цягне ў сваю імпэрыю, і трэба зрабіць усё, каб не дапусьціць гэта. Ходзіць аб быцьці ці небыцьці нашае нацыі. Нацыянальная суверэннасьць ёсьць найкаштоўнейшым правам чалавека. Мы маем сілы, можам змагацца, і Бог не даруе нам пасыўнасьці. Таму прашу ўсіх - далучайцеся да змаганьня, далучайцеся сёньня. Перш за ўсё трэба яднацца паміж сабою, каардынаваць намаганьні зь іншымі арганізацыямі, рабіць усё для дапамогі Бацькаўшчыне.
Сп. Зянон Пазьняк выступіў з дакладам "Пагроза незалежнасьці Беларусі й мэтады яе абароны". Даўшы аналіз разьвіцьця палітычных падзеяў у Беларусі за перыяд незалежнасьці, а таксама аналіз так званай "інтэграцыі" з Расеяй, ён адзначыў, што працэс ліквідацыі незалежнасьці Беларусі наўмысна расьцягваецца, людзі стамляюцца адсочваць падзеі, прызвычайваюцца да інтэграцыйнай рэторыкі. Гэта называецца "эфэкт варанай жабы" - калі жабу ўкінуць у гарачую ваду, яна адразу выскачыць; калі-ж укінуць у халодную, і паставіць на агонь - жаба адразу не заўважыць, а пасьля будзе позна. Нажаль, не заўсёды людзі здольныя аналізаваць, убачыць, што Лукашэнка дзейнічае хутчэй як кантрактнік Масквы, заяўляўшы: "Сувярэніцет - эта чыпухa!", чым галава незалежнай дзяржавы. У палітыцы такая сытуацыя завецца ўнутранай акупацыяй. Што-ж мы павінны рабіць у час, калі набліжаецца абвешчаньне злачыннага рэфэрэндуму пра зьнішчэньне незалежнасьці Беларусі? Першае, самае істотнае - не дапусьціць гэтай ганебнай працэдуры. Давесьці такі беларускім людзям, што яны дайшлі да мяжы, калі паўстае пытаньне аб самым існаваньні Бацькаўшчыны. Мы маем дар Боскі - незалежнасьць, і цяпер павінны захаваць яе, аб'яднацца, абараніць. Сп. Пазьняк выказаў свае прапановы адносна ролі Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня у канкрэтнай дапамозе нацыянальным дэмакратычным сілам у Беларусі.
Затым выступіў прадстаўнік Радыё "Свабода" з Прагі сп. Сяргей Навумчык, які напачатку свайго выступу перадаў прысутным прывітаньне ад беларусаў Чэхіі й ад народнага пісьменьн іка Васіля Быкава. Ен распавёў пра кантакты беларускай дыяспары ў Чэхіі, а таксама Рады БНР з чэскімі афіцыйнымі асобамі, сярод якіх апошнім часам былі віцэ-прэм'ер ураду і намесьнік міністра замежных спраў. Сп. Навумчык адзначыў, што Чэхія лабіруе справу захаваньня беларускай незалежнасьці ва ўсіх структурах Эўразьвязу. Сп. Навумчык падкрэсьліў, што беларуская дыяспара ёсьць гарантам незалежнасьці Беларусі, і яна шмат можа і павінна зрабіць дзеля гэтага.
Сп. Сямён Шарэцкі, старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, выступіў з дакладам "Роля беларускай эміграцыі ў дэмакратызацыі Беларусі". Дакладчык выклаў перад прысутным і вырашальныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя ў Беларусі й выказаў свае прапановы адносна ролі беларускай грамады Амэрыкі ў дапамозе Бацькаўшчыне. Сп. Шарэцкі адзначыў, што Расея разам з сваім памагатым Лукашэнкам зьяўляецца самаю вялікаю пагрозаю незалежнасьці Беларусі, і паўстрыманьню націску Расеі на Беларусь павінны паспрыяць захады Злучаных Штатаў, да фармаваньня якіх могуць і павінны спрычыніцца нашыя арганізацыі ў Амэрыцы. Сп. Шарэцкі запрапанаваў зьвярнуцца да краінаў Будапэшцкай групы, што гарантавалі незалежнасьць Беларусі ўзамен на вываз зь яе тэрыторыі нуклеарнай зброі, каб гарантыі, дадзеныя ў 1992-м годзе, выпаўняліся. Свой выступ прамо ўца скончыў словамі: "Хай дапаможа нам Бог аб'яднацца!"
Сп. Віталь Зайка, старшыня нью ёрскага аддзелу БАЗА, выступіў з дакладам "Задачы БАЗА на сёнешні дзень у справе дапамогі Бацькаўшчыне", у якім сканцэнтраваўся на надзённых задачах арганізацыі ў справе павелічэньня і ўмацаваньня яе шэрагаў, пашырэньня кантактаў з афіцыйнымі амэрыканскімі ўладамі й мас-мэдыямі, і праз сваю згуртаванасьць, як арганізацыі, ўжываць усе магчымыя сувязі, кантакты й уплыў дзеля фармаваньня ў належных амэрыканск іх афіцыйных структураў заангажаванейшага і пасьлядоўнейшага падыходу да беларускіх справаў, прыняцьця рашучайшых мераў для аднаўленьня незалежнасьці й дэмакратыі ў Беларусі, перасьцеражэньня Расеі ад умяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі. Пры гэтым сп. Зайка адзначыў патрэбу мэтадычна даводзіць да амэрыканскіх афіцыйных структураў тое, што змаганьне беларусаў за сваю культуру і мову, за іхны належны статус у беларускай дзяржаве ёсьць неад'емнаю часткю змаганьня за дэмакратыю і незалежнасьць. Права на сваю мову, сваю культуру ёсьць неад'емная частка правоў чалавека, і як такое, гэтая права мус іць з большаю павагаю трактавацца краінамі й арганізацыямі, што дапамагаюць Беларусі адстаяць незалежнасьць і свабоду.
Затым выступіў выдавец і рэдактар газэты "Праспект" у Кліўлендзе сп. Бахціяр Бахціяра ў, які спыніўся на падзеях апошніх накалькіх гадоў у Беларус і, на дзеяньнях апазыцыі ў Беларусі. Сп. Бахціяраў адзна- чыў, што дапамога, якая выдзяляецца апазыцыйным структурам у Беларусі, легальным чынам можа не дайсьці да адрасата ў, калі рэжым прыме адпаведныя меры. Нелегальная дапамога таксама праблематычная, бо ўрэшце факты пра яе стануць ведамыя, атрымальнікаў зяцягаюць па судох, засудзяць. Цяпер, у час жудаснага націску Лукашэнкі на незалежныя масавыя сродкі, у Беларусі вельмі моцна адчуваецца недахоп праўдзівай інфармацыі. Таму адказам на гэта магло-б стаць выданьне агульнаамэрыканскай беларускай газэты павялічанага фармату і перыядычнасьці (мінімум тыдн ёвік), якая распаўсюджвалася-б у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, і якая адначасова была-б аўтарырэтнаю крыніцаю інфармацыі пра падзеі ў Беларусі й для людзей на Бацькаўшчыне. Другім крокам было-б стварэньне сатэлітарнай тэлевізыйнай станцыі, якая-б непасрэдна вяла перада чы на Беларусь у абыход усіх перашкодаў, што існуюць для іншых масавых сродкаў. У Кліўлендзе ёсьць шмат спэцыял істаў-тэлевізыйнікаў, таму варта было-б зрабіць Кліўленд сядзібаю гэтай станцыі. У ліку кампэтэнтных спэцыялістаў, да якіх далучае сябе сам прамоўца, былы генэральны дырэктар Беларускага Тэлебачаньня, шмат былых супрацоўнікаў, якія добра ведаюць сьпецыфіку працы й маглі-б з улікам сваіх ведаў тэлеа ўдыторыі й прапагандысцкай тактыкі рэжыму выкрываць дзеяньн і Лукашэнкі, прадстаўляць беларускаму народу лідэраў, якія знаходзяцца ў эміграцыі, і праз тэлестанцыю маглі-б даводз іць свае думкі й праграмы "зь першых рук".
Затым з самаю кароткаю прамоваю на канфэрэнцыі выступіў сп. Вячка Станкевіч, які даў агляд ходу кампаніі ў падтрымку Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі- 2003, адзначыў, што на дадзены момант Акт падтрымалі 10 кангрэсмэна ў і 6 сэнатараў. Калі здолеем зрабіць так, каб гэтыя лічбы падвоіліся - нашыя пляны тады могуць быць зьдзейсьненыя. Сп. Станкевіч заклікаў працягваць кантактавацца з кангрэсмэнам і й сэнатарамі лістоўна і тэлефанічна, заклікаць рабіць гэта ўсіх сяброў і сваякоў.
Затым сп. С. Навумчык зачыта ў дзьве рэзалюцыі канфэрэнцы і, дзе былі адлюстраваныя асно ўныя думкі, выказаныя ў дакладах і прамовах, што прагучалі на канферэнцыі. Рэзалюцыі былі адзінагалосна прынятыя ўсімі прысутнымі.
Сп. Пол Васілеўскі падсумаваў працу канфэрэнцыі, адзначыўшы, што яе матэрыялы будуць надрукаваныя. Ен заклікаў да шчыльнага супрацоўніцтва і каардынацыі дзейнасьці ўсе беларускія арганізацыі й асяродкі.
Удзельнікі адспявалі беларускі нацыянальны гімн "Мы выйдзм шчыльнымі радамі".
Віталь ЗАЙКА

Адзін з арганізатараў канфэрэнцыі старшыня аддзелу БАЗА ў Кліўлендзе Пол Васілеўскі вітае ўдзельнікаў канфэрэнцыі.

Ліст ад сэнатара Вайновіча.