Смачны куточак

Дранікі
Так сталася, што страва дранікі зьяўляецца ці не самай вядомай беларускай стравай. Хаця яе беларускасьць вельмі нават умоўная. Дранікі (як і большасьць іншых вядомых беларусам страў з бульбы) трапілі на беларускі стол з жыдоўскай кухні. Любы яўрэйскі хлопчык з малых дзён ведае, што дранікі -- гэта толькі некашэрныя лацкес. Бліны з сырой таркаванай бульбы займаюць пачэснае месца і ў літоўскай кухні. Праўда нашы паўночныя суседзі больш паважаюць дранікі зь мясам. Ну ды ладна, пра тых суседзяў. Робім дранікі.
Складнікі: 12 бульбін, 2 ст. лыжкі мукі, 1\2 шклянкі алею, 2-3 цыбуліны, 100 грамаў сала, 1\2 шклянкі сыраквашы, соль.
Працэс: Сырую бульбу дзярэм на дробнай тарцы (зрэшты, з памеркамі таркі можна імправізаваць), дадаць муку, сыраквашу, соль і старанна зьмяшаць. Бярэм патэльню, награем яе моцна, заліваем туды алей (не шкадуючы) і атрыманае цеста выкладаем на патэльню. Дранікі стандарнага памеру атрымліваюцца, калі цеста адмяраць сталовай лыжкай. Абсмажаныя (і амаль гатовыя) дранікі, перакласьці з дробнасечанай і абсмажанай сумесьсю з цыбулі і сала, і паставіць іх на кароткі час у цёплую духоўку.
http://cooking.draniki.com