Высокапаважаная рэдакцыя газэты БЕЛАРУС, дарагія сябры!

Маю вялікую прыемнасьць вітаць Вас з аднаўленьнем выданьня газэты БЕЛАРУС. Газэта гэтая на працягу паўстагодзьдзя была голасам усяе беларускае эміграцыі. На яе стронках адлюстроўвалася тое, што нам дарагое. А асноўнае, газэта бескампрамісна і пасьлядоўна бараніла ідэю беларускай дзяржаўнасьці.
І тым болей мяне цешыць гэтая падзея, і я ўпэўненая, што мае пачуцьці падзяляе беларускае грамадзтва, што выбралі Вы дату 25-га сакавіка, каб адрадзіць газэту БЕЛАРУС.
У гэтыя часы, калі расправа зь беларускім друкам у Беларусі набывае асабліва жорсткі характар, калі безпадстаўна зачыняюць незалежныя газэты ды судзяць іх рэдактараў, калі свабода слова зноў сталася марай кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, наш абавязак зноў быць голасам Беларусі па-за Беларусьсю.
Газэта БЕЛАРУС на працягу паўстагодзьдзя таксама яднала беларускую эміграцыю, а пасьля абвешчаньня незалежнасьці працягвала несьці наш голас да суродзічаў у Беларусі, яднала нас зь імі. У гэтым мамэнце, калі ўсе мы мусім бараніць незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны, калі існаваньне яе залежыць у такой вялікай меры ад волі дыктатара, які летуціць толькі аб аднаўленьні чужой імпэрыі, еднасьць нашая ў змаганьні за вольную Беларусь ёсьць тым вырашальным фактарам, ад якога будзе залежаць нашая перамога.
Дык жадаю Вам, дарагія сябры, плёну ў працы!
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР

OFFICE OF THE GOVERNOR
1RTC, 100 WEST RANDOLPH, SUITE 16
CHICAGO, ILLINOIS 60601

GEORGE H. RYAN
GOVERNOR

January 11, 2002

Editor
Bielarus
204 Ave. N
Brooklyn, NY 11230

Dear Mr. Yurevich

As Governor of the State of Illinois, I would like to congratulate you on 52nd Anniversary of your publication, "Bielarus."

Illinois is comprised of many ethnic communities thet join to form a great state while also maintaining their rich cultural individualities. Your publication serves as a vital link to the Bielarusian American community. Not only are your readers educated by its contents, but they also benefit by affirming an invaluable connection to their heritage.

On behalf of the people of the State of Illinois, I commend your dedication to the Bielarusian American community. The hard work that goes in toeach and every publication is appreciated.

Sincerely,

GEORGE H. RYAN
Governor

МЕРКАВАНЬНІ ПРА АДНОЎЛЕНУЮ ГАЗЭТУ "БЕЛАРУС"
Цешымся, што газэта "Беларус" ізноў пабачыць Божы сьвет і паслужыць плённа на доўгія гады беларускай справе. Калі спынілася выдавецтва "Беларуса" мы пачуліся ізаляваныя, як быццам адзінокія, быццам перарвалася сувязь паміж асяродкамі. Газэта была ня толькі інфармацыйным жоралам, але і псыхалягічным злучвом. Мы цешыліся, калі чыталі аб пазытыўнай дзейнасьці асяродкаў, аб іх плянах, замерах, посьпехах. І гэта давала імпульс да актыўнасьці.
Папера газэты павінна быць агульнапрынятай якасьці, друк павінен быць выразным і шрыфты незамалыя для вока.
Інфармаваць пра падзеі ў асяродках па магчымасьці ў кароткім памеры. Наступна кароткія весткі зь Беларусі, а затым артыкулы на палітычна-грамадзкія, эканамічныя, культурныя, гістарычныя ды іншыя тэмы. Яны павінны быць незадоўгія, прэцэзыйныя, унікаць паўтарэньняў і шаблёну. У палеміцы эвэнтуальна пазьбягаць вастраты слоў. Выказваць джэнтэльмэнскі рэспэкт да апанэнта. Кароткія й цікавыя вершы могуць знайсьці месца ў газэце, але не апавяданьні, хіба кароткія і вельмі цікавыя. Не ўжываць русіцызмаў, прыкладам, "даваць урокі", бо "ўрокі" маюць зусім іншы сэнс у беларускай мове, а таксама і палянізмаў, прыкладам, "апантаны" й г. д.
Жадаю сп. рэдактару, ды ўсім супрацоўнікам рэдакцыі памыснай і плённай працы ў выдавецтве.
Вітаўт Рамук

"БЕЛАРУС" ІЗНОЎ ПАТРЭБЕН
У Беларусі выдаецца вялікая колькасьць газэтаў, часапісаў і кніжак. Здавалася-б, у такой лічнай прысутнасьці друку нацыянальная самасьвядомасьць беларусаў мусіла-б усё павышацца. Аднак рэчаіснасьць ёсьць іншая, бо 70% усіх выданьняў задавальняецца сьведама ці нясьведама цяперашнім курсам Беларусі. Гэтая большасьць прэсы спрыяе таксама саюзу з Расеяй. Паводле такое прэсы ў Беларусі няма ніякіх праблемаў - яна раўняецца зь іншымі краінамі Эўропы, ідзе наперад тэхналёгія, пашыраецца гандаль, высока стаіць школьніцтва й культура. Безупыннае маляваньне Беларусі ў ружовых колерах, усебаковая падтрымка прэсы дзяржавай ці, сказаць больш трапна, падкупліваньне вельмі нэгатыўна ўплывае на нацыянальную самасьведамасьць. Хоць-бы нават з таго факту, што 70% інфармацыйных сродкаў з усялякай хлусьнёй абрушваецца на насельніцтва Беларусі.
Паралельна з наступам прадзяржаўнае прэсавае хлусьні, улады перасьледуюць і абмяжоўваюць беларускую адраджэнскую прэсу і рух праз зачыненьні, канфіскацыі, цяганьне па судах і турмах. Ня грэбуюць таксама й нападамі на рэдакцыі адраджэнскіх выданьняў й грабяжу друкарскай тэхнікі.
Адраджэнцам нічога больш не застаецца, як супрацьставіцца й абараняцца перад гэтымі "шавіністычнымі" наступамі на нас беларусаў.
Жывучы ў Амэрыцы, дзе людзі карыстаюцца поўнай свабодай, мы, амэрыканскія беларусы, маем усе магчымасьці супрацьставіцца гэтым цёмным сілам на Бацькаўшчыне. Узноўлены выхад "Беларуса" ёсьць як раз па часе. Ён павінен быць своеасаблівым, вельмі арыгінальным, нацыянальна-адраджэнскім і прабэнээраўскім па характару. "Беларуса" з такім абліччам суродзічы замежжа напэўна забяспечаць фінансамі.
С. С.

ПРА ГАЗЭТУ "БЕЛАРУС" І ЗЬМЕНУ ПАКАЛЕНЬНЯЎ
Атрымаўшы інфармацыю адразу ад Марата Клакоцкага‚ а потым прачытаўшы зварот у "Вестках" некалькі дзён хадзіў шчасьлівы й горды. Здаецца, што тут такога - ну аднавіўся выхад газэты "Беларус" у сьвет. Але для мяне гэта ёсьць знакавая падзея. Значыць, мы можам пераняць справу нашых дзеячоў пасьляваеннае эміграцыі й працягваць выданьне газэты.
Усе, каму гэта абыходзіла, ведаюць, якая гэта скамплікаваная справа. Ёсьць у нашай апошняй хавалі эміграцыі праграмісты‚ лекары‚ навукоўцы‚ маракі‚ будаўнікі‚ а вось прафэсыйных рэдактараў не было. Дый зараз няма‚ таму людзі‚ якія бяруцца за гэтую працу выклікаюць у мяне пачуцьцё вялікае павагі.
Вельмі хацелася-б, каб ранейшыя выдаўцы газэты больш дапамагалі новай рэдкацыі, бо напачатку новае справы могуць быць і памылкі‚ і пралікі‚ і недахопы‚ прычынай якіх зьяўляецца адсутнасьць досьведу. Самым лепшым варыянтам было-б, каб пэўны час старая рэдакцыя "Беларуса" працавала побач з новай‚ і такім чынам адбылася перадача досьведу. Спадзяюся‚ што так яно і будзе.
А самой рэдакцыі хочацца пажадаць‚ каб газэта стала ня толькі люстэркам жыцьця беларускае дыяспары й сапраўдным культурным цэнтрам‚ але і дыскусыйнай трыбунай. Ну й, вядома, жадаю сябрам рэдакцыі добрага здароў'я і плённай працы.
А ўсіх чытачоў газэты‚ усіх беларускіх эмігрантаў хачу заклікаць, каб ня былі скнырамі й сваімі ахвяраваньнямі падтрымалі газэту.
Раман Кардонскі