ЛЮДМІЛА ІЛЬЛЮШЭНКА |
---|
Яна апанавала лепшы кут, Там моўчкі на калені апусьцілася. Каля іконы, дзе Хрыстос распнут, Яна ўвесь дзень няўстрымана малілася. |
Айцец сьвяты нарэшце падыйшоў, Пачаў пытацца: хто, адкуль, у чым справа? Яму ў вочы глянуўшы душой, Яна распавядала:"Я - Дзяржава. |
Мае сыны, дачушкі - усе яны, Мяне за маці родную ня лічаць, Яны мяне штурхаюць да труны І Беларусьсю больш ужо ня клічуць. |
І тую мову, што я ім дала, Яны ўжо ня ведаюць навогул. Бацькоўскі дом у асяродзьдзі зла, - І зараз я зьвяртаюся да Бога. |
Хто будзе так кахаць сваіх сыноў, Як я кахаю і раней кахала? Хто ўзрушыць іх павагу да бацькоў, Хто нашынкуе ім у талерку сала? |
Хто будзе калыханкі ім сьпяваць, Зялёным траўнем весьці іх у поле? Я маці ім. Каго-ж яшчэ кахаць? Мая душа заходзіцца ад болю. |
Хай гэты боль адчуюць усе яны. Хай зразумеюць, каб было ня позна: Я - Беларусь, а вы - мае сыны! Да маці дзеці ставяцца сур'ёзна! |
Спыніцеся, ужо прыйшоў той час, Калі ня жартам лічаць вас за быдла. Ці вы не разумееце абраз? Павазе да сябе я вас вучыла! |
І першы крок зрабіце, вас малю! Пачніце размаўляць на роднай мове, Кахайце маці ды сваю зямлю! ...Усё гэтае ў маім да Бога слове." |
* * * |
А журавіны на зямлі - чырвонай коўдрай, І ціха гукаюць буслы ў вышыні. І пралятаю зь імі я старонкай роднай, Але-ж вяртаюцца дамоў яны адны. |
Напіцца хочацца вады мне з той крыніцы, Што пад узгоркам працячэ наўздоўж ракой. Але-ж калі яшчэ змагу яе напіцца - Мне машуць крыламі буслы, я ім - рукой. |
Краіна родная мая, мой край лясісты, У шчырых колерах вясны зямля мая. І безь мяне цячэ ў Менск павольна Сьвіслач, І безь мяне нясе свой сум мая зямля... |
Распрастаўшы крылы чорны бусел паўнеба схаваў. Чорнай хмарай ляціць, ліхалецьце дажджом пралівае. І, падняўшы галовы, людзі сонейка ў небе шукаюць. Але-ж цемра блукае сярод зелянеючых траў. |
Колькі вёснаў прайсьці, каб зышла тая чорная хмара? Колькі суму пражыць, колькі жаху ды болю стрываць? І калі нам захочацца зноў свае песьні сьпяваць? І калі за злачынства ўсім злодзеям знойдзецца кара? |
* * * |
Матулечка мая, пабудзь са мной, Распавядай мне, як у мінулым, казку. Ружовай фарбай ты фарбуй адразу - Так многа болю за маёй сьпіной. |
У словы тыя ўкутацца-бы мне, Запамятаваць, што каму павінна. Матулечка, маленькая жанчына, Сьвет сонца ў расчыненым вакне. |
Пабудзь са мной яшчэ хоць крыху, Распавядай мне нешта таямнічае. Гады мае хай стануць проста лічбамі... Так многа болю на маём шляху. |
* * * |
Прачнулася, нарэшце, горачка маё цыбулькавае! Вочкамі зіхаціць, вусенкамі булькае! Пеленатае ў цікавасьць зьведаў навакольля, Даверлівае, нібы настаўніку школьнік. Кожная хвілінка - адкрыцьцё сьвядомасьці. Кожнае дзіцятка ў матчынай маёмасьці. |
* * * |
Хай ворагі кануць у лету, Хай прыйдзе цяпло ды сьвятло. Мой край узараны для кветак, Як птушка, ўстае на крыло. |
Хай будзе па восені шчодрым Твой кожны зялёны куток. Тваёй незалежнасьці водар Хай зьбегне пакут і трывог. |
Хай моладзь, сумленьне краіны, Гісторыю піша сваю. Хай шчыра квітнее айчына, Я гімн яе шчасьцю пяю. |
Шляхоў ты пазнала нямала, Сыноў тваіх шмат палягло. Ты шчырыя песьні сьпявала І людзям дарыла цяпло. |
Квітней асярод навакольля, Мацней супраць цемры і зла! Паўстань-жа, народная воля, Каб ў шчасьці краіна жыла! |
ВАЛЕРЫ БАРТАШЭВІЧ |
Беларусь, мая краіна, На ростанях сусьветных сьцежак Ты растаптаная бязьвінна Суседам з-за ўсходніх межаў. |
Цябе трымалі ў палоне, Чужак, прыкінуўшыся братом, На ўладарном царскім троне На справе аказаўся катам. |
Сыны твае, шукаўшы долю, Шмат абышлі дарог па сьвеце, Чужую бараніўшы волю, Сваю ня здоделі прыкмеціць. |
Надыдзе, веру, час змаганьня І зашуміць вясновы вецер. Паток бурлівы, ачышчальны, Нарэшце, змые бруд і сьмецьце. |
Узыдзе сонейка ад раньня, Над краем сьвет пральецца Боскі, Бел-чырвань-белае ўбраньне Расквеціць гарады і вёскі. |
* * * |
Хто ад сьцягу Хрыста адвярнуўся, Утаптаўшы сьвятыню ў бруд, Той на ўзбоччы жыцьця апынуўся, Не адчуўшы сумленьня пакут. |
Побач з намі віруе Эўропа, Спора ладзячы свой дабрабыт. Мы як быццам чакаем патопу, Покуль прыйдзе аднекуль найміт. |
Ён па своему ўсё залагодзіць, Дасьць задарма і нафту, і газ, Будзе новыя звычкі заводзіць, Забярэ толькі памяць у нас. |
Каб укленчыўшы перад іконай, Быў ніводзін не ў стване ўзгадаць, Як да Бога маліць сваёй мовай, Каб пачуў ён - і змог дараваць. |
* * * |
Ёсьць мажны будынак у Цэнтры сталіцы, Там дзе расьцілае праспэкт Свой абрус. Чатыры калоны прад ім Як званіцы - ОГПУ Па колькасьці літараў - НКУС. Я гэтыя літары ведаў з маленства Іх шэптам казалі мае зямлякі, Пра арышты ноччу, расправаў шаленствы З Крамля распрасьцёртай Нябачнай рукі. Хоць год з той пары праляцела Нямала, Навокал адноўлены горад Узьнік. Блукае ў архівах там Постаць Цанавы Ахвяр курапацкіх вядзе Пералік. |
КУРАПАТЫ |
Зялёны Луг … мой дом на ўзгорку, Яго відаць яшчэ здалёк. За домам лес шумлівы звонкі, За лесам уецца ручаёк. Сьцяжынка сьцелецца бясконца Хваёвым борам маладым Ды раптам - быццам згасла сонца І пораху пачуўся дым. Перада мною перакаты, Западзіны ў гушчар вялі. Здагадка - гэта Курапаты Свой сьлед пакінулі ў зямлі. Так званых "ворагаў народу" Растрэльваў тут шалёны кат. Тых, хто за праўду, за свабоду, Што ўжо ня вернуцца назад. І калі часам мне ня сьпіцца, Я бачу гэтых ямін дно, А вецер птушкай у шыбы б'ецца, Цень зазірае ў вакно. Як быццам дзесьці там у цемры Лясны варушыцца абшар, Чуваць загады, стрэлы хеўры, Сабачы брэх і крык ахвяр. Яны крычаць, каб іх пачулі Здэцца на тым краі зямлі - "Бывай-жа Беларусь-матуля, Твае ня вернуцца сыны". Сьвітае… Неба чырванее, Вяршыні дрэў фарбуе зноў, Але ня сонца то прамені - Забітых праступае кроў! Ды ўсе-ж рупіць нашчадкам катаў - У прэсе чуецца іх гвалт, Рыхтуюць зноўку Курапатам - "Перабудовы варыянт"… |