"ЗЬ ВЯЛІКАЙ ПАШАНАЙ ДА ВАС"
Рэабілітаваны ў лістападзе 1957-га пасьля амаль 30-гадовай ссылкі Ўладзімер Дубоўка пакутліва й складана вяртаўся ў культурнае і літаратурнае жыцьцё Беларусі. Зрэшты, ня толькі як пісьменьнік. Разам з паэтычным даробкам аднаго з заснавальнікаў "Узвышша" пад цэнзарскім наглядам нанова адкрывалі яго мовазнаўчыя артыкулы, прысьвечаныя разьвіцьцю беларускай літаратурнай мовы, а таксама распрацоўцы пытаньняў артаграфіі й граматыкі. Тады, у 1960-я, ды й пазьней публікацыі Ўл. Дубоўкі старанна хавалі ў так званых спецфондах побач зь іншай нацдэмаўскай літаратурай і перыёдыкай.
У палове 60-х гадоў Інстытут мовазнаўства АН Беларусі ў Менску распачаў маштабную працу па напісаньню фундамэнтальнай гісторыі беларускай літаратурнай мовы. З гэтае пры- чыны жменька навукоўцаў атрымала афіцыйны дазвол на выкарыстаньне "спэцфондаўскай" літаратуры. Другі том "Гісторыі беларускай літаратурнай мовы" быў прысьвечаны праблемам станаўленьня й развіцьця новай беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ - ХХ стагодзьдзях. Галоў- ная мэта даследаваньня, як адзна чалі аўтары, палягала на анал ізе "унутраных структурных асаблівасьцяў беларускай літаратурнай мовы ў кантэксьце зьнешніх фактараў гісторыі беларускага народу." Пасьля дзесяцігодзьдзяў сьвядомага замоўчваньня і ігнараваньня ў навуковы ўжытак ўводзілася "Беларуская Граматыка" Б. Тарашкевіча, мовазнаўчыя даследаваньні й навуковыя публікацыі так званых "нацдэмаў": М. Байкова, П. Бузука, братоў Гарэцкіх, М. Касьпяровіча, С. Некрашэвіча, У. Пічэты. Бадай, упершыню грунтоўна і ўсебакова была разгледжаная праца акадэмічнай канфэрэнцыі 1926-га году, а таксама прааналізаваныя асноўныя палажэньні рэформы беларускага правапісу 1933-га году. Не засталіся па-за увагаю і мовазнаўчыя публікацыі Ўл. Дубоўкі.
У рэаліях тагачаснага грамадзка- палітычнага й культурнага жыцьця Беларусі выхад такой фундамэнтальнай працы быў актам грамадзянскай мужнасьці й дазволіў аўтарам, прынамсі часткова, пазнаёміць паваенныя пакаленьні беларусаў з той навуковаю спадчынаю, якую разам зь імёнамі яе творцаў спрабавалі выкрэсьліць зь беларускай гісторыі й амаль да пачатку дзевяностых гадоў усё яшчэ хавалі ад грамадзкасьці.
Вось як аб тым успамінае доктар філялагічных навук Алена Юрэвіч, адзін з аўтараў згаданага акадэмічнага даследаваньня: Праца над ІІ-м томам "Гісторыі беларускай літаратурнай мовы" дала мне магчымасьць перабраць схаваныя ў "спецфондзе" Ленінкі [Нацыянальная бібліятэка Беларусі] матэрыялы. Асоба Ўладзмера Дубоўкі, яго дасьведчанасьць, шырокія гуманістыч- ныя веды, аўтарытэт паэта вылучаліся нават у тым багатым асьветніцка-пісьменьніцкім асяродзьдз і 20-х і 30х гадоў. Другі том "Гісторыі..", меў трох аўтараў. Кожны імкнуўся адлюстраваць на старонках такой працы больш новых, раней перакрэсьленых, перакручаных, адкінутых фактаў. Але й рэдактары, і цэнзары па-ранейшаму сачылі за кожным словам, за кожнаю "крамольнай думкай" , хоць й была адліга. Такім чынам, у кнігу трапіла мала з таго, пра што хацелі й маглі расказаць.
Калі кніга выйшла, я паслала яе ў Маскву Ўладзімеру Дубоўку. Ен быў вельмі зьдзіўлены й усьцешаны, што ёсьць яшчэ ў Беларусі, якая так і не прыняла яго пасьля зьняволеньня, людзі, якія помняць яго, шануюць, па справядлівасьці ацэньваюць ягоную дзейнасьць. На жаль, гэты першы Дубоўкаў ліст не захаваўся - многа хадзіў па руках, чытаўся акадэмічнымі калегамі й недзе "асеў".
Дасланая кніга была для Ў. Дубоўкі ня толькі грунтоўным дасьледаваньнем па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Яна вяртала паэта ў ягоную маладосьць, у тыя, напоўненыя беларушчынаю і актыўнаю грамадзка-культурнаю працаю на карысьць Бацькаўшчыны, дваццатыя гады. Да калег і сяброў па літаратурнаму варштату, большасьць зь якіх незваротна зьнікла ў молаху сталінскіх рэпрэсій. Пасьля ўсяго перажытага была яна ў чужой для паэта Маскве яшчэ адною згадкаю пра родную Беларусь.
У лютым 1969-га году, зноўку вяртаючыся да 2-га тому акадэмічнага выданьня "Гісторыі беларускай літаратурнай мовы" Ул. Дубоўка ў чарговым лісьце да Алены Юрэвіч пісаў:
Сардэчна паважаная Галена Казіміраўна!
[...] Прыемна ўражаны і крыху зьдзіўлены Вашай нястомнай энергіяй, зь якой Вы перавярнулі такую гару матарыялаў, якая дае нам, чытачам, цікавыя й каштоўныя вывады-вынікі.
Дзівіць малы тыраж такой каштоўнай працы. Гэта значыць, не ва ўсіх бібліятэках будзе яна.
Ад шчырага сэрца жадаю Вам новых дасягненьняў, добрага здароўя.
Зь вялікай пашанаю Ўл. Дубоўка
Карыстаючыся зручным выпадкам, віншую Вас, Галена Казіміраўна, і Галену Іванаўну з надыходзячым Сьвятам - 8 Сакавіка. Усяго Вам самага найлепшага, зьдзяйсьненьня Вашых запаветных жаданьняў!
Ул. Дубоўка

А потым у Менск і Маскву ішлі падарункі - кнігі й радкі віншаваньняў. Рэдкія, але заўсёды шчымліва-пранікнёныя й дарагія. Taкія, як і сьвяточная травеньская паштоўка зь ,,Днём Перамогі" з 1969-га году, у якой паэт віншаваў Алену Юрэвіч з выхадам яе чарговай кнігі пра П. Бузука (У. Дубоўка меў на ўвазе кнігу Я. Рамановіч і А. Юрэвіч "П. А. Бузук". Мн., 1969):
Дарагая Алена Казіміраўна! [...] Ад шчырага сэрца жадаю Вам новых поспехаў у навуковай працы, новых творчых дасягненьня ў і зьдзяйсьненьня ўсіх Вашых запаветных жаданьня ў. На жаль, апрача аднаго экз. [эмпляра] дасюль не атрымаў з кнігарні сваю новую аповесьць "Ганна Алелька" , каб аддзякаваць Вам за Ваш падарунак.
Можа ў гэтым м-цы выбяруся ў Менск, тады перадам асабіста.
Зь вялікай пашанай да Вас Ул. Дубоўка.
Пабачыцца ім аднак так і не давялося. У сьнежні 1975-га году, прадчуваючы сваю сьмерць, У. Дубоўка выслаў свайму менскаму адрасату развітальную пашто ўку з найлепшымі пажаданьням і на Новы год і "на многія, многія гады". У сакав іку 1976-га году паэты ня стала. Littera scripta manet.
Юры Шальц, Варшава

На здымках:
1. Другі том "Гісторыі беларускай літаратурнай мовы".
2. Ліст У. Дубоўкі да А. Юрэвіч.
3. Др. Алена Юрэвіч з групаю студэнта ў філялагічнага факультэту пэдінстытута.
Менск, 1983-ці год.