ПАХАВАЛІ МІТРАПАЛІТА МІКАЛАЯ
25-га чэрвеня на беларускіх могілках у Гайленд Парку, Нью Джэрзі, пахавалі Мітрапаліта Мікалая, Першага Ярарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ), які памёр у Таронта 20-га чэрвеня г. г. Абрад пахаваньня выканаў япіскап Аляксандар (Быковец) Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (УАПЦ) з Дэтройта ў саслужэньні сьвятароў УАПЦ а. Уладзімера (Няміры) і а. Пола (Эмміка), таксама сьвятароў БАПЦ а. Вячаслава (Логіна) з Таронта і а. Дзьмітрыя (Беленькага) з Кліўленда.

На здымку: сьвятары злева направа а. Пол, а. Дзьмітры, япіскап Аляксандар, а. Уладзімер, а. Вячаслаў.

На здымку: а. Немыра Володымыр - Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Кліўленд Огайё, а. Павел Реммік - УАПЦ, а. Вячаслаў Логін - БАПЦ Таронта Канада, а. Дзьмітры Беленькі - БАПЦ Кліўленд Огайё, біскуп Александар Быкавец - УАПЦ Дэтройт Мічыган.