“ЗЬВЯЗ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ УЦЕКАЧОЎ У ПОЛЬШЧЫ”
"Зьвяз Беларускіх Палітычных Уцекачоў ў
Польшчы", які аб'ядноўвае беларускіх эмігрантаў, пакінуўшых Радзіму ў сувязі з пераследаваньнямі з боку таталітарнага рэжыму дыктатара
А. Лукашэнкі. Арганізацыя была створаная
ў лютым 2001-га году і зарэгістраваная ў Гаспадарчым Судзе Беластоку.
Накірункамі дзейнасьці Зьвяза
зьяўляецца юрыдычная, псыхалягічная, інфармацыйная дапамога
асобам, якія зьвярнуліся да ўладаў Польшчы з просьбаю аб атрыманьні палітычнага прытулку. Але
галоўнае накіраванне - гэта аб'еднаньне
эмігрантаў незалежна ад
партыйнай прыналежнасьці з мэтаю
працягу барацьбы з чалавеканенавісным рэжымам, пануючым на нашай
Радзіме.
Падзеі апошняга часу ў Беларусі прывялі нас
да высновы, што Зьвяз павінен у сваёй дзейнасьці надаць больш увагі таму, што робіцца на
Бацькаўшчыне. У Польшчы, мы маем тое, чаго
не хапае апазыцыйным грамадска-палітычным
рухам і партыям у Беларусі - сапраўдную вольнасць
слова, не абмежаваную дзяржаўнаю цэнзураю.
Гэта азначае, што з-за мяжы мы можам
больш эфэктыўна весьці інфармацыйную барацьбу
з прарасейскім дыктатарскім рэжымам,
карастаючыся моцнаю і эфэктыўнаю зброяй -
свабодным словам.
Друкаваны орган Зьвязу - газэта "Эмігрант".
Яна зарыентаваная на простых грамадзянаў Беларусі. Лічым, што толькі праўдзівай інфармацыяй
магчыма абудзіць у людзях, амаль што зламаны,
дух пратэсту і супрацьдзеяньне рэжыму.
На сёньняшні дзень распаўсюджваньне газэты ў
Беларусі забаронена афіцыйнымі беларускімі
ўладамі, паколькі "наносіць шкоду нацыянальным
інтарэсам Рэспублікі Беларусь". Але, не
гледзячы на забарону, "Эмігрант" трапляе рознымі шляхамі ў Беларусь да сваіх чытачоў.
Пры дапамозе Цэнтру Грамадзкай
Адукацыі "Польшча-Беларусь"
у Беластоку было надрукавана
некалькі нумароў газэты
"Эмігрант", на сэрвэры Цэнтру
разьмешчаная вэбстаронка Зьвязу:
www.emigrant.bialorus.pl
Як неабходны элемент палітычнай барацьбы, Зьвяз арганізуе і
прымае ўдзел у палітычных акцях,
скіраваных супраць сёньняшніх
уладаў Беларусі. У 17-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай
АЭС каля генэральнага кансуляту
Рэспублікі Беларусь у Беластоку Зьвязам праведзены
пікет, галоўнаю мэтаю якога была спроба
зьвярнуць увагу беларускіх уладаў на невырашаныя
чарнобыльскія праблемы. Прадстаўнікам
кансуляту была ўручаная петыцыя ад Зьвязу з
палітычнымі патрабаваннямі зьмены становішча
ў сферы экалягічнай абароны жыхароў Беларусі.
Зьвяз Беларускіх Палітычных Уцекачоў у
Польшчы цалкам далучаецца да зьместу "Акту
аб дэмакратыі ў Беларусі - 2003" Кангрэсу ЗША.
Сваёю мэтаю на бліжэйшы час Зьвяз ставіць
зрыў саюзнага рэфэрэндуму аб аб'еднаньні Беларусі й Расеі. На рэалізацыю гэтай мэты мы
накіроўваем усе нашы намаганьні, бо лічым,
што гэты рэфэрэндум не адпавядае сапраўдным
жаданьням народу Беларусі.
Старшыня Ясь АБАДОЎСКІ