БЕЛАРУСКІ ЦЭНТАР У ПОЗНАНІ
Паўстаў новы беларускі асяродак у Польшчы - "Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар у Познані" Гэта няўрадавая, зарэгістраваная, згодна зь юрыдычным правам Польшчы, арганізацыя, якая аб'ядноўвае беларускі студэнцкі асяродак (прыблізна сорак беларусаў і палякаў) у Познані. Мэты арганізацыі - заахвочваньне студэнтаў да працы на карысьць разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі, пашырэньне беларускай культуры, мовы і ведаў аб Беларусі ў акадэмічным асяродзьдзі Познані, сярод палякаў і замежнікаў, папулярызацыя Беларусі ў Эўропе і дэмакратычным сьвеце, a таксама стварэньне будучых добра адукаваных эліт Беларусі. "Беларускі Цэнтар" запрашае да супрацоўніц-тва людзей і арганізацыі, якія зацікаўленыя ў развіцьці і пашырэньні нашай культуры, у пабудове дэмакратычнага і вольнага грамадзтва Беларусі, а таксама ў супрацоўніцтве беларускага замежжа на карысць спадчыны і будучыні нашага народу.
BARCNEWS