Слоўнічак псэўдонімаў і крыптонімаў
Дасьледчыцкая праца з эміграцыйнымі крыніцамі абцяжараная адсутнасьцю неабходных такіх даведачных дапаможнікаў, як, напрыклад, нядаўна выдадзеная кніга М.Панькова "Хроніка беларускага жыцьця на чужыне". Але калі даты падзеяў яшчэ паддаюцца храналягізацыі, дзякуючы паведамленьням у друку, дык асобы аўтараў тых паведамленьняў (або артыкулаў, мастацкіх твораў, памфлетаў) часта застаюцца невядомымі - схаванымі за псэўдонімы.
На бачынах газэты робіцца першая спроба стварэньня слоўнічка псэўдонімаў і крыптонімаў эміграцыйных дзеячоў. Як усялякая спроба яна, відавочна, не пазбаўленая прагалаў, а мо й памылак. Рэдакцыя газэты будзе ўдзячная за любыя праўкі й дапаўненьні.
Л. Юрэвіч

Абрамава, Надзея (Тэадаровіч, Н.)

Абрамчык, Ніна (дзявочае - Ляўковіч) (Н.Р. Раса, Ніна)

Адамовіч, Антон (Г.Альгердзіч, Глеб Альгердзіч, Язэп Апейка, В. Бірыч, Васіль Бірыч, Янка Віж, Галілейскі, М. Грыбель, Д. Забранскі, Даніла Забранскі, К. Каліновец, Кастусь Каліновец, Сабастыян Кернашыцкі, В. Крыцкі, Васіль Крыцкі, Альгерд Ланеўскі, Н. Недасек, Нічыпар Недасек, Н. Нізоцкі, Я. Самадум, Р. Склют, Сучасьнік, С. Хізма, Максім Чытар, Ц. Юстапчык. А., А. А., Г. А., М. Г).

Акіншэвіч, Леў (Вароніч)

Белямук, Міхась (Дубок, Міхась)

Варонка, Язэп (Вегаў, Юры)

Вільчыцкі, Сяргей (Запруднік, Янка (Ян); Я. З.; Ясень, Сяргей)

Войтанка (Войтэнка)-Васілеўскі, Віктар (В. В. В.; Васілеўскі, В. В.; Васілеўскі, Віктар; Гарыгляд, Амсьціслаў)

Гардзіцкі, Янка (Ролсан, Янка; ВЭР; Крапіва-Жыгучка, Я.)

Гарошка, Леў, айцец (Жменя, Анатоль; Каваль, Пракоп; Каваль, Пр.; Л. Г.; Пракоп, К.; Т. Малько; Л. Цень; Л. Дварэцкі)

Гладкі, Язэп (Варлыга, Адам Г-і Г-і, Я. Г. Я. Я. Г. Ч-і, Й.)

Гуткоўскі, Язэп (Ізыдар) (Да эміграцыі - Плашчынскі) (Менскі, Я., Беразьняк, Алесь)

Гуцька, Уладзімер (Дудзіцкі, Уладзімер Дварэцкі, Мікола)

Гэрмановіч, Язэп, ксёндз (Адважны, Вінцук)

Даніловіч, Антон (Авадзень, Н.; Ажына, З.; Аса, К., Асьцюк, В., Антось Вірок, Дольны, Язэп, Залескі, М., Здрок, А., Золак, Янка Міранэк, П., Мурашка, П., Парыцкі, Пясьняр, Антось, Цікаўны, Я., Я. З.)

Езавітаў, Кастусь (Зіпун, М.)

Жамойда, Сымон (Жук).

Ільляшэвіч, Хведар (Залужны, Сьвятаслаў; Дальны, М.; Іскра, Л.; Стары Скаўт)

Казак, Рыгор (Крушына, Рыгор; Рамановіч, Кастусь)

Кандыбовіч, Сымон (Будзімер, В.)

Касмовіч, Д. (Кузьня, Янка)

Каханоўскі, Аўген (Калубовіч, Аўген Верасень, А.)

Качан, Аляксандр (Акула, Кастусь Козыр, М.)

Кіпель, Вітаўт (Зубкоўскі, В.; В. Рысь; А. Б.)

Крэчэўскі, Пётра (Зьніч, П.)

Куліковіч-Шчаглоў, Мікола (Куліковіч, Н. Шчаглоў)

Лешчанка, Язэп (Кавыль, Міхась)

Манькоў, Палікарп (Бэз, Р.)

Марговіч, Алесь (Галубіцкі, Алесь)

Мерляк (Мацкевіч, К.), Кастусь (Канстанцін)

Міцкевіч, Міхась (Галіна, Антось)

Навіцкі, Валянцін (Грэскі, В.)

Найдзюк, Язэп (Цыпрыяновіч, Станіслаў)

Орса, Аляксандар (Ворса, А. Негнявіцкі, А.)

Паланевіч, Гіпаліт (Іпаліт) (Няміга, Гіпаліт)

Пануцэвіч, Вацлаў (В. П.; Волаціч, Мікола)

Панькова, Ніна (дзявочае Найдзюк) (Змагарка, Н.)

Панькоў, Мікола (Вольны, Мікола; Лістападавец; Летапісец; Ня-Кніжнік; Не-Паэта; Ул. Сакол; М. Крэнь)

Попка (Попко), Ю. (Жывіца, Юрка; Жубровіч Ю.; П. Я-р)

Радзюк, Альфрэд (Салавей, Алесь; Кадняк, Альфрэд)

Ружанцоў, Аляксандар (Смаленец, Алесь)

Рыжы-Рыскі, Уладыслаў (Сноп, Уладыслаў)

Рытар, Іна (у замустве Каханоўская, Іна) (Саковіч, Аляксандра)

Рэпкаў-Смаршчок, Мацьвей (Мітрафан) (Смаршчок, М.; Бярозка, Анатоль)

Савёнак, Апалёнія (дзявочае Радкевіч, Апалёнія А. С.)

Савёнак, Лявон (Крывічанін, Лявон; Свэн)

Сенькоўскі, Юрка (Залескі, А; Дубовік, Ю.)

Сільвановіч, Мікола (Вярба)

Сіповіч, Часлаў (Друя, Васіль; Друя, В., Дзедзінка, А. Дз-ка)

Станкевіч, Адам (Будзіловіч, В.)

Станкевіч, Станіслаў (Крушыніч, Ст.; Крыга, А.)

Станкевіч, Юрка (Рагач, П.)

Станкевіч, Янка (Ян)(Скарыніч, Брачыслаў)

Стома-Сініца, Васіль (Стома, В.)

Сыч, Пётра (пс)

Сядура, Уладзімер (Глыбінны, Уладзімер; Старажоўскі, Кастусь; Шабуневіч, В.; Караткевіч, Макар; Дняпроўскі, Вяч.; Др. Банадысь Чарнецкі)

Сямёнаў, Зьміцер (Алесіч, З.)

Тумаш, Вітаўт (В. Т.; Брага, Сымон; Максімовіч, Р.; Багровіч, Андрэй; Яшчар, Язэп)

Урбан, Павал (Вазёрны, Паўлюк)

Хмара, Сяргей (Сіняк-Хмара, С.)

Цьвірка, Ул. (Папліска, Архіп)

Цэлеш, Мікола (Часлаўскі, Анатоль; Лагода, М.; Люціч, М.; Лясун, М.)

Чарапук, Янка (Змагар, Янка)

Шнэк, Сьцяпан (Нясьцерпны, Янка)

Шнэк, Уладзімер (Случанскі, Уладзімер)

Шпакоўскі, Лявон (Случанін, Лявон)

Шчарбакоў, Серафім (Віцьбіч, Юрка; Крыжаніч, А.; Стукаліч, Юры; Ажгірэй, Зьмітро; Крыніцкі, Міхась; Жыгалевіч, Міхась; Савіцкі, Васіль; Салагуб, Янка; Ігнат Тур; Ювенал; Стары Жаўнер)

Шчэцька, Васіль (Багун, М.)

Шырокаў, Пятро (Лебяда, Тодар)

Юхнавец, Янка (Юхневіч)

Яцэвіч, Алесь (Змагар, Алесь)

? (Палонны, Янка)