"Я МАГУ ЖЫЦЬ ЛЕПЕЙ"
Сэмінары пад такою назваю пасьпяхова праходзяць у Беларусі.
Рыхтуецца да друку ўжо 4-е выданьне падручніка.
У траўні ініцыятар сэмінару, былы Дырэктар Беларускай Службы Радыё Свабода, Вячка Станкевіч пабываў у Беларусі. Ён там абмяркоўваў спосабы пашырэньня ўплыву сэмінараў з адміністратарам сэмінараў Сяржуком Кручковым, намесьнікам Старшыні Таварыства Беларускай Мовы і інструктарамі Людмілай Дзіцэвіч, Аляксеем Хадыкам, Антанінай Хатэнка і Валерам Мазынскім. Усе яны пацьвердзілі станоўчыя вынікі сэмінараў. Сам арганізатар пераканаўся ў гэтым асабіста адведаўшы дапаўняльны сэмінар ў Глыбокім. Удзельнікі ранейшых сэмінараў з энтузыязмам распавядалі аб сваіх большых або меншых посьпехах, якіх яны дасягнулі пасьля заняткаў.
Наступны этап - гэта шырэйшае распаўсюджаньне сэмінару запісанага на відэастужку. Прафэсыйны запіс ужо зроблены й цяпер ідзе праца над рэдагаваньнем і афармленьнем. Прадбачваецца, што сёлета ўвосень відэастужка сэмінару "Я магу жыць лепей" будзе даступная для шырэйшага грамадзтва. Частка коштаў гэтага патрэбнага ў Беларусі праекту ўжо пакрытая ахвяраваньнямі ад установаў і прыватных асобаў, аднак, заканчэньня, трэба больш фінансавай дапамогі.
Хто жадае атрымаць больш інфармацыі або далучыцца да Групы Падтрымкі, можа зьвяртацца да ініцыятара сэмінараў Вячкі Станкевіча. Ягоны тэлефон у Нью Джэрзі (732) 222-1951, электронная пошта stankievichw@hotmail.com