Весткі зь Сібіры
29-30-га лістапада у мястэчку Ташара Навасібірскай вобласьці прайшлі дні беларускай культуры. Арганізатарамі гэтага сьвята сталі абласны камітэт культуры, Беларускі культурны центар імя Еўфрасіньні Полацкай, кансулянт Рэспублікі Беларусь у Навасібірску.
Спачатку прайшло дзіцячае сьвята "Адзінае сонейка над намі зіхаціць". У ім падвялі вынікі й узнагародзілі вучняў Ташары, прыняўшых удзел у конкурсах сачыненьняў, малюнкаў, а таксама конкурсе "Ташарынскія беларусы".
Потым адбылася імпрэза пад назваю "Пад белым крыльлем Беларусі". На плошчы ў ДК "Обь" разгарнулася выстава вырабаў беларускай прамыславасьці, нацыянальнай вопраткі, прайшлі гуляньні.
Пасьля гэтага выступілі мастацкія калектывы "Кросны" й "Белыя Росы". І ў канцы Дзён беларускай культуры адбыўся вечар адпачанку для удзельнікаў.
ЛЮТЫ