Алесь Мара. Сьляза Міндоўга.
2003, пал. ал. 120,2 Х 154,8

Зрабілі ўлада "падарунак"
Да каранацыі Міндоўга:
Адзін з маскалём рахунак
Чакаць ужо не надта доўга.

Ды не чуваць пакуль Пагоні,
І дзе Касьцюшка, Каліноўскі?
Ці люд наш ідалапаклоньнік
І ў нас адзіны ідал - шклоўскі?

Ня трэба заглядаць у соньнік
Так павялося ў нашым лёсе
Для партызанкі ёсьць сасоньнік,
Калі такое пачалося.

Ці вінаваты кволы коньнік,
Ці конюх, ці гешэфт цыганскі?
Але маёр і падпалкоўнік
Адкажуць за базар славянскі.

В. Н.