"Служу российскому отечеству"
Служу роccийскому отечеству!.. Пра гэта ведалі альбо здагадваліся многія, і вось яно прагучала адкрыты... 1-га жніўня Уладзімер Пуцін уручаў узнагароды Расеі шэрагу асобаў. Сярод іх апынуўся і мітрапаліт Філарэт, патрыяршы эзарх Беларусі расейскай праваслаўнай царквы. Пуцін сказаў, уручаючы мітрапаліту ордэн "За заслуги перед Отечеством": "Я хочу Вам выразить слова искренней признательности за служение и Богу и российскому народу". Мяркуем, што Бог неўпаўнаважваўафіцэра спэцслужбаў да ынясеньня падзякаў ад Свайго Імя. А вось пра расейскае оцечэство, гэта Пуцін дакладна сфармуляваў. Галоўны бацюшка Філарэт ў адказ выдаў: "Служу российскому отечеству, русской православной церкви и союзному государству России-Беларуси".
Газэта "Народная Воля" далёка нерытарычна пытаецца: "Атрымліваецца, што праваслаўны ярарх знаходзіцца ў Беларусі ў камандыроўцы, мэта якой - служэньне расейскаму оцечэству?! У такім выпадку лягічна чакаць ад мітрапаліта наступнага кроку, накіраванага на зьдзяйсьненьне мары расейскіх нацыянал-вялікадзяржаўнікаў, што прагнуць вярнуць Беларусі статус Паўночна-Заходняга края? Ці не зааклікае ён у адзін цудоўны дзень беларускую паству насьледваць ягоны прыклад і зьмяніць беларускую Айчыну на расейскую?
Калі беларускае грамадзтва ўздымае пытаньне пра "пятую калёну", пра калябарантаў, то звычайна йдзецца пра замежныя спэцслужбы й асобы, што дзейнічаюць у беларускай эканоміцы, палітыцы ў інтарэсах чужой дзяржавы. Аднак законна спытацца: а да якой катэгорыі аднесьці асобаў, што зьдзяйсьняюць адпаведную дзейнасьць у сфэры духоўнага жыцьця беларусаў? Як назваць таго, хто асабістым прыкладам кліча назад у імпэрыю?"
Валеры БУЙВАЛ
паводле "Нашай Волі"