ПРАВАСЛАЎНЫЯ СЬВЯТАРЫ Ў ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ
Водгук і дапаўненьне да артыкулу М. Швэдзюка "Япіскапы й сьвятары Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Вялікай Брытаніі й пры польскім войску на Захадзе", надрукаваным ў "Беларусе" № 478-479.
Вельмі прыемна было прачытаць пэўныя зьвесткі пра жыцьцё беларускіх праваслаўных жаўнераў пры польскім войску на Захадзе. Мне давялося быць у ім пэўны час. Дасылаю Вам копіі некалькіх здымкаў з тых часоў. Пажадана было-б апрацаваць дакладней гэтае пытаньне пакуль яшчэ жывуць сьведкі.
Пра а. М. Бажэр'янава больш ведае нейкая жанчына ў Таронта, якая было ў лягерох у Афрыцы, а таксама матушка Зося Вялікая. Я часьцяком карыстаўся Малітоўнікам Праваслаўным, укладзеным а. М. Бажэр'янавым, пры Багаслужбах Абедні, Утрані й Вячэрні, бо там усй дакладна апрацавана. У гэтым вялікая заслуга сьвятара. Шкада, што шмат копіяў, думаю, выкінулі, ліквідуючы архіў яп. Савы й пазьней яп. Матэвуша (Мацьвея) ў Лёндане. Аб гэтым могуць больш сказаць а. Павал Вялікі й Юрка Весялкоўскі.
Дом яп. Матэвуша ў Лёндане прадалі й грошы перадалі на карыстаньне праваслаўнае царквы ў Лёндане. Спадзяюся, нехта ва ўсім гэтым разьбярэцца.

Віталь ЦЯРПІЦКІ

Пераходны лягер Сан-Базіліо 7-й Дывізіі. У другім радзе стаяць: а. Мікалай Краўчанка (у чорным падрасніку), кап. Ян Сотнікаў, матушка Вера Краўчанка, ген. япіскап Сава (Саветаў), кап. Усевалад Яськаў. Унізе: перад а. Краўчанкам Віталі Цярпіцкі, апошні кленчыць Кляйноў з Наваградка, ззаду яго стаіць Аляксандар Аляхновіч, дапаможны бас рэгента Апанасіка. Між іншым, я жыў ззаду капліцы, якая мясьцілася ў доўгім намёце. Капелян 7-й Дывізіі Савіцкі, якога я застаў, па хваробе пайшоў у адстаўку, на ягонае месца быў рукапакладзены кап. Ян Сотнікаў, якому мне прыйшлося шмат дапамагаць.

Стаіць у першым радзе трэці зьлева псаломшчык Анатолі Апанасік, каля яго а. М Краўчанка, яп. Сава, кап. Яськоў, камандант, кап. Сотнікаў (з папераю ў руцэ), кленчаць харысткі зь лягеру.

Лягер Трані. Зьлева направа: камандант лягеру, кап. У. Яськоў, яп. Сава, кап. Я. Сотнікаў, а. М. Краўчанка, А. Аўдзей.

Цывільны абоз Трані, Паўднё вая Італія. У праваслаўнай капліцы а. Мікалай Краўчанка, справа рэгент Палякоў, зьлева стараста.

Багаслужба пад час візіту ў лягер Трані, кап. Ян Сотнікаў, яп. Сава, кап. Усевалод Яськоў.

Царкоўны хор зь лягеру Трані з удзелаі праваслўных жаўнераў аб'яжджаў вайсковыя лагеры паўднёвае Італіі й наведаў руіны й раскопкі Пампэі, дзе зроблены гэты здымак, таксама наведаў горад Нэапаль, дзе ў грэцкай царкве адслужылі Сьв. Літургію.