БНР
Гэй, Беларуская Народная
Рэспубліка схаваная мая!
Улада ў нас антынародная
Пры тым яшчэ й нелегітымная.
Сядзі й трывай на сытым Захадзе
Пакуль цябе сюды не пазавуць,
Сваёй нацыянальнай грамадзе -
Эліце не перададуць!
Трываць цяжэй даводзіцца цяпер,
Бо барацьба сыстэм размытая.
А для эРэФ дэ-юрэ БНР -
Што костка ў горле пазабытая.
Тут мы ў твой гонар ладзім мітынгі
З нацыянальнаю сымболікай,
Штораз сьпявае сэрцу мілы гімн
Сход беларусаў-працаголікаў.
Міліцыя на нас з дубінкамі
За гэта кідалася й бэсьціла,
Падчас гразілася Навінкамі
І, дальбог, трымала на Акрэсьціна.
Трымайся, родная Народная,
Пакуль не адамруць застойныя,
Найбольш трусьлівыя й гаротныя
Саўкі па выгляду прыстойныя!
* * *
Аб чым, уласна, рэч?
Мы на сябе ня маем права наракаць
За тое, Што ў нас вялікіх талентаў няма,
Бо таленту патрэбна памагаць,
А што да бездары - праб'ецца і сама.
Што й колькі мы зрабілі для таго,
Каб талент яўны й Гавал дамарошчаны
Зянон Пазьняк павёў да Захаду бягом,
Каб не паўзьці назад маршрутам
спрошчаным.
Да праімпэрскае бандыцкае эРэФ
Зь ілжываю й гультайскаю традыцыяй,
Зь яе шавіністычным кіраўніцтвам спрэс,
З артадаксальна-левай апазыцыяй.
А далі бездару сьвятло.
Цяпер кпакутуем за гэта насамрэч,
Маўчым, трываем, не змагаемся са злом.
Тады і сапраўды, аб чым уласна рэч?
* * *
Гатоў заўжды
Найшло натхненьне на паэта -
У вершах піша без напругі
Пра песьні сольныя й дуэтам,
Пра адзіночак і супругаў,
Іх неспадзяванае каханьне
І надакучлівыя словы,
Аб узаемных непрызнаньнях,
Зваліўшыхся на іх галовы.
Я не люблю чытаць пра гэта.
Няхай прабачаць мэламаны!
Люблю Амэрыку, Мангэтан
За дэмакратыю й гуманнасьць.
Люблю праўдзівыя куплеты
Пра нашу з вамі рэчаіснасьць,
Гатоў заўжды паліць дуплетам
Па коснасьці й атэізму,
Па глупству "бацькі"-прэзыдэнта,
Ягонай ролі вушлай лялькі
На беларускім полі-стэндзе
У руках маскоўскага гулякі.
|