КАЛЯДНЫЯ ВІНШАВАНЬНІ
ЖЫВУ, АКТЫЎНІЧАЮ, ДЗЯКУЮ
ўсім суродзічам і сваякам, што віншавалі зь семдзесят сёмымі ўгодкамі ад нараджэньня; у Тароньце - Надзі Дробінай, Марыі Ганько, Олі Манькоўскай, за сьвяточны "круглы стол" і прыгожа аздоблены зьместам пажаданьняў каравай; моладзі - за навюсенькі "кухонны камбайн" - падарунак для кухні ведамага "Птушатніка зь Верацеяў", каб пякліся беларускія дранікі ў доме на Рывэрдэйл каля ракі Дону й "Чайнатаўн Драконаў".
Усім, што намагаюцца адкінуць спакусу лёгкага жыцьця ў грамадзе "тараканаў у саладусе" жадаю шчасьлівых і радасных Калядаў і Новага году. З Хрыстом, што нараджаецца, і якога славім.
Кастусь АКУЛА
|
---|
Няхай-жа гэты год станецца годам, у якім зьдзяйсьняюцца мроі й сны ўсіх тых, каго лёс закінуў на далёкую чужыну, а ўсіх тых, што засталіся ў роднай краіне, каб разам зь ёю пакутаваць і цярпець - сны, каб жыць у сваёй незалежнай і вольнай дзяржаве, і ня быць змушанымі гаварыць "тэю моваю, зь якою білі, катавалі..."
Мацей СМАРШЧОК
|
---|
Віншуем усіх беларусаў, што змагаюцца за свабоду Беларусі са сьвятамі Калядаў і Новага году. Жадаем шчасьця і вольнай Беларусі.
Кацярына і Яраслаў ВІНІЦКІЯ
|
---|
Спадарства СТАГАНОВІЧАЎ сардэчна віншуе ўсіх знаёмых і сваякоў з Новым годам 2003-м і Калядамі й жадаюць вясёлых сьвяткаваньняў.
|
---|
Архіяпіскап БАПНЦ Юры й сьвятары ў Беларусі вітаюць сваіх прыхільнікаў і вернікаў са сьвятам нараджэньня Хрыстовага.
|
---|
Надзя НЯПЕЙН віншуе ўсіх суродзічаў з Каляднымі сьвятамі й жадае здароў'я, радасьці й аптымізму.
|
---|
Валя, Янка і Міхась ЯНОВІЧ вітаюць знаёмых і суродзічаў са сьвятамі й жадаюць здароў'я і посьпехаў.
|
---|
Спадарства ГРЫГАЛЬЧЫКАЎ віншуе сваіх сяброў і сваякоў у Вялікай Брытаніі са сьвятамі й жадаюць усяго самага найлепшага.
|
---|
Марыя і Кастусь ВЕРАБЕЙ сардэчна віншуюць усіх сваіх знаёмых і прыяцеляў з Новым 2003-м годам і Нараджэньнем Хрыстовым. Жадаюць моцнага здароў'я, шчасьця, посьпехаў у працы й вясёлага сьвяточнага настрою на ўвесь надыходзячы год.
|
---|