Зора Кіпель
1.VII.1927 - 14.IV.2003

Зора Кіпель, дзявочае прозьвішча Савёнак, нарадз ілася ў Менску. Сям'я была сьведамая беларуская. Бацькі Зоры былі поўнасьцю ў беларускім руху: маці выкладала ў школах, а бацька працаваў журналістам у тага- часнай, нацыянальнага кірунку, газэце "Савецкая Беларусь". Кола знаёмых і сяброў сям'і ўлучала Пашковічаў, Лёсікаў, Коласаў ды асабліва блізкія адносіны былі зь сям'ёю Янкі Купалы. З маленства як Зора, гэтак і ейны брат Лёдзік, нар. 1922 г., былі цалкам у беларускай атмасфэры. Як Зора прыпамінала, "яшчэ сядзелі на гаршках, а разглядал і ўжо беларускія кніжкі".
У 1933-м годзе бацьку Зоры арыштоўваюць па справе Беларускага Нацыянальнага Цэнтру і асуджаюць на 6 гадо ў высылкі ў Сібір. (Дарэчы, у гэтым працэсе БНЦ Лявон Савёнак разам зь некаторымі іншымі зьняволенымі, абвесьцілі сябе грамадзянамі БНР, і як такія выйшлі на высылку.) Маці Зоры, Апалёніі Савё- нак, зволілі з працы й прапанавалі выехаць зь Менску. Быў выбраны горад Крычаў, дзе сям'я пражыла каля пяці гадоў. Крычаў, стары беларускі горад з паўсюднымі сьлядам і старасьветчыны, зрабіў на Зору вялікае ўражаньне, якое засталося на ўсё жыцьцё. (Усьлед за Менскам, калі стала магчымым, Зора наведала Крычаў некалькі разоў ды прысьвяціла эмацыянальныя старонкі сваіх успам інаў.)
Незадоўга перад вайною бацька Зоры быў вызвалены, і сям'я паступова парабралася ў Менск, хоць бацьку давялося прапісвацца ў Каралявішчавічах каля Менску.
22-га чэрвеня 1941-га году для Зоры, як і для мільёнаў ейнага пакаленьня, стаўся незабыўным днём - пачалася вайна. Літаральна праз пару дзён Менск быў у полымі. Каб не згарэць, людзі ўцякалі, "ішлі ў бежанства". Пайшла разам зь сябрамі й сям'я Зоры. Яна ўспамінала: "Куды ішлі-беглі ніхто ня ведаў, абы ісьці!". Ад Дукаркі, аднак, Зора павярнулася ў Менск, дзе і пражыла гады акупацыі: вучылася ў настаўніцкай сэмінарыі, каб ня быць вывезенай у Нямеччыну, працавала ў рэдакцыях "Беларускай газэты" й "Голасу вёскі" - падлічвала радкі на ганарары.
Улетку 1944-га году Зора разам з бацькамі (брат ад 1941-га году "згубіўся" і быў на другім баку фронту) выяжджае на эміграцыю. Працавала спачатку ў Сылезіі, потым у цэнтры Нямеччыны.
Па вайне, у 1945-м годзе, Зора ў горадзе Рэгенсбургу ад першага-ж дня стварэньня беларускага селішча, гімназіі, у якой Зора разам з паўтузінам сяброў былі-сталіся першым і вучнямі. Перыяд навучаньня ў беларускай гімназіі, пазьней імя Янкі Купалы, ад 1945-га да 1948-га гадоў (Зора Савёнак закончыла гімназію ў 1948-м годзе, трэйці выпуск) быў перыядам станаўленьня абаснаванае беларускае базы, перыядам фармаваньня беларускага інтэлекту. Зора асабліва цаніла той перыяд і ўсё жыцьцё выказвала захапленьне тагачаснымі настаўнікамі, якія гэтулькі далі беларускай моладзі ў халодныя, беспрасьветныя паваенныя гады. Апроч навукі ў гімназіі Зора вельмі энэргічна працавала ў грамадзкай дзялянцы: яна была актыўная ў скаўтынгу, была ініцыятарам стварэньня Першага Дзяво- чага Сьцягу ЗБСЧ у амэрыканскай зоне акупацыі, езьдзіла з гурткамі мастацкай самадзейнасьц і па беларускіх лягерох, арганізавала беларускія бібліятэ чкі ў Міхэльсдорфе і Остэргофэне.
Далей на жыцьцёвым шляху Зоры быў перыяд здабываньня вышэйшае асьветы: 1949-1954 гады. Зора Савёнак скончыла Лювэнскі ўнівэрсытэт, факультэт хіміі, зрабіўшы дыплёмную працу ў галіне аналітыч- нае хіміі - спэктральны аналіз некаторых жалезістых мінэрала ў з Бэльгійскага Конга. Зноў- ткі, і ўнівэрсытэцкі перыяд жыцьця Зоры быў густа пераплецены, насычаны, грамадзкаю дзейнасьцю. Адбываліся вельм і частыя паездкі да работн ікаў "на правінцыю" з розным і культурнымі праграмамі. Па той жа праграме працы ў Саюзе Беларусаў Бэльгіі дапамагала ўкладаць лекцыі беларускай мовы дзецям работн ікаў, ладна часу займаў кальпартаж беларускай прэсы, выступы з студэнцкім хорам, калі былі патрэбныя танцы, былі сталай, цяглай зьявай. У дадатак Зора часта ладзіла сяброўскія вечарыны для студэнтак, дзе яна пражывала, каб нешта расказаць пра Беларусь.
Ад сьнежня 1955-га году Зора жыла ў Злучаных Штатах Амэрыкі. У Амэрыцы была створаная новая сям'я: Зора выйшла замуж за сябру школьных гадоў у Менску, сябру пабыту ў Нямеччыне і студыяў у Бэльгіі, Вітаўта Кіпеля. Хоць сямейныя абавязкі выходзяць на першы плян жыцьцёвых патрэбаў, грамадзкая праца таксама не адыходзіць ад сямейнага жыцьця, штодзёншчыны. Працую чы яшчэ на пачатку жыцьця ў ЗША хімікам (Зора апрацо ўвала матэрыялы для даведніка "Крысталяграф ічныя дадзеныя" ў лябараторыі праф. Дж. Данэя ў г. Балтыморы, за што ёй была вынесеная асаблівая падзяка ў гэнай працы), у тым самым часе Зора друкавала для сп. Янкі Станкевіча на машынцы "Біблію", укладала картатэку "Беларусіка ў ангельскай мове" ды брала ўдзел у розных беларускіх імпрэзах.
Каб быць бліжэй да кнігі, грамадзкага жыцьця, быць у "беларусазнаўстве", Зора, усьлед за мужам, перамяняе прафэсыю, з хіміі пераходзіць у інфармацыю, бібліятэказна ўства. Каб "стаяць на нагах" у прафэсыі, Зора паступае на бібліятэчны факультэт Ратгэрскага ўнівэрсытэту, які заканчвае ў 1966-м годзе з тытулам магістра бібліятэказна ўства і інфармацыі. Ад таго 1966-га году ўся навукова- грамадзкая дзейнасьць Зоры зьвязаная зь Нью Ерскаю Публічнаю Бібліятэкаю, у якой Зора працавала на розных пасадах, і якую вельмі любіла. Спачатку Зора працавала каталёгерам навуковае літаратуры, затым паступова пераходз іла на славістыку і ў славяна-балцкі аддзел, у якім Зора была заступнікам загадчыка.
Зора Кіпель была адным з піянэраў, і ў Нью Ерскай Публічнай Бібліятэцы, і ў ЗША наагул, пераходу-пераводу каталягізацыі на кампутарную сыстэму. Паступова сярод амэрыканскіх бібліятэкараў слявянскае спэцыялізацы і Зора, а хучэй ейная кодавая адзнака-подпіс "ЗЗК" (Зора- Зоя-Кіпель), становіцца аўтарытэтнай і ведамай у ка талягаваньні й клясыфікацыі беларускае кнігі, беларускага друку. Маючы неабмежаваны доступ да друкаванае літаратуры й бачачы масу беларускага матэрыялу, у Зоры зьяўляецца думка даць англамоўнаму сьвету нешта з асаблівымі адзнакамі беларускасьц і. Думка засяроджваецца на перакладзе Трышчана ў беларускай мове, чытанага ў Беларусі ў 16-18 стагодзьдзях, ведамага на Захадзе, але ў Беларусі зь іншымі адзнакамі. З мэтаю глыбейшага аналізу старое беларускае літаратуры, і Трышчана асабліва, Зора Кіпель у 1982-м годзе паступае на факультэт пара ўнаўчых літаратураў Ратгэрскага ўнівэрсытэту. Гэты факультэт яна заканчвае ў 1986-м годзе з тэзаю аб Трышчане ды выдрукаванай кнігай-перакладам у ангельскую мову "Беларускі Трышчан". Хутка і "Беларускі Трышчан", і аналіз беларускае літаратуры, беларускага чытача 16-18-га стагодзьдзяў сталіся спадарожнікамі ўнівэрсытэцкіх падручнікаў літаратурных факультэта ў ды часткі гэтых працаў увайшлі ў літаратурныя энцыкляпэды і. Лейт-матыў Зорыных дасьледаваньняў Беларускага Трышчану быў такі: Трышчан быў толькі ў нас, у Беларусі. Трышчана чыталі. Было зацікаўленьне. Была безьліч іншых пераклада ў. Нашая культурная спадчына ўнікальная - ні Расея, ні Ўкраіна гэткага багацьця ў той час ня мелі.
Дыяпазон дасьледаваньняў беларусікі ў Зоры Кіпель не абмяжо ўваўся толькі літаратураю. Зора дасьледавала беларускую спадчыну ў Амэрыцы, аналізавала сучасныя кнігазборы, апрацавала першы даведнік нацыянальнасьцяў штату Нью Джэрзі, закаталягавала калекцыю рэдкіх і старых кірылічных друкаў Нью Ерскай Публічнай Бібліятэкі, дасылала матэрыялы пра Беларусь у розныя энцыкляпэдыі. Будучы, як казала Зора, "дзяржа ўнікам" ад дзяцінства, яна выдрукавала цімала працаў-бібл іяграфіяў аб Беларускай Дзяржаўнасьці, БНР, нацыяналізме. Як сакратар Галоўнае Ўправы БАЗА, Зора Кіпель выдрукавала некалькі лістоў-мэмарандумаў ў Кангрэсавах Запісах 1978-1982 гадох. Друкаваліся ейныя артыкулы ў беларускім, ангельскім, французкім, расейскім і гішпанскім друку і мовах. Зора Кіпель выдрукавала на беларускія тэмы панад 200 артыкулаў. Яна была сябрам шматлікіх навуковых таварыстваў і клюбаў, але асабліва яе парадавала прыняцьцё ў ганаровае сяброўства пісьменьніцкае арганізацыі Беларусі. Неабходна падкрэсьліць, што будучы сябрам Амэрыканскага Таварыства Славянаведы, Зора Кіпель яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў дамаглася, каб "Беларусь" адзначалася і ў рэклямах, і на блянках гэтае амэрыканскае асацыяцыі.
Зора Кіпель брала актыўны ўдзел у міжнарожных канфэрэнцыях, сымпозыюмах, чытаючы там заўсёды даклады на беларуск ія тэмы. Ад міжнарожных канфэрэнцыяў дарога прывяла і ў Беларусь. Уваходзячы, як сябра БІНіМу, у арганізацыйны камітэт канфэрэнцыі "Рым-І" (1990), Зора, як і ўсе сябры дэлегацы і БІНіМу на канфэрэнцыі ў Рыме, сустрэлася з калегамі зь Беларусі - пачалося супрацоўніцтва і ў Міжнароднай Асацыяцыі Беларусістаў і са Скандынаўскім Цэнтрам у Менску. Пачынаю- чы ад 1991-га году Зора наведвала Беларусь штогоду, а былі гады, што ў Беларусі яна бывала і па два-тры разы. У тым самым дзесяцігодзьдзі Зора была і рэдактарам газэты "Беларус" ды інтэнсыўна разам з мужам рыхтавала да друку працу-бібліяграф ію "Беларускі друк на Захадзе ад 1800-га году".
У Беларусі ейным улюблёным месцам побыту заўсёды бывала Нацыянальная Бібліятэка, якую Зора ўпершыню наведала яшчэ перад вайною. Бяспрэчна, Зора Кіпель належала да тае групы адданых беларускіх патрыётаў-інтэлектуалаў, якія і па-за Беларусьсю жылі й працавалі для Беларусі, і Беларусь ні гэтае адданасьц і, ні Зоры Кіпель не забудзе.
Паводле матэрыялаў друку, успамінаў,
Радыё Свабода ды кнігі Яна Максімюка
"Беларуская гімназія імя Янкі Купалы"

ПАМЯЦІ ЗОРЫ

Вестка аб неспадзяванай сьмерці сьветлай памяці Зоры Кіпель балюча спаласала маё сэрца. Спадарства Зора й Вітаўт Кіпелі бывалі актыўнымі ўдзельнікамі падзеяў, арганізаваных беларускімі нацыянальным і арганізацыямі ў Канадзе. Памятаем Зору Кіпель зь яе верным спадарожнікам-мужам Вітаўтам на Сустрэчах Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Таронта, на канфэрэнцыях Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Канадзе, на канфэрэнцыях прадстаўнікоў беларускага грамадзтва з усяе Канады, ладжаных Каардынацыйным Камітэтам Беларусаў Канады ў 1989-м і 1990-м гадох у Таронта. Памятаем спадарства Зору і Вітаўта Кіпеляў на 8-й Сустрэчы БПА, у часе якой, 5-га верасьня 1988-га году, быў ура- чыста асьвечаны ў прошчы пакутнікаў Мідленд Беларускі памятны Крыж, якім адзначалі 1000- годзьдзе хрысьціянства ў Беларусі. Памятаем сьціплы, ціхі й заўсёды элегантны, сьветлы вобраз Зоры Кіпель 1-га чэрвеня 1996-га году на 8-м паломніцтве да Беларускага Крыжа, на асьвя чэньні Помніка памяці ахвяраў камуністыч- нага тэрору ў Беларусі. Памятаем Зору Кіпель, як кампэтэнтнага, аўтарытэтнага рэдактара газэты "Беларус", у якую мы, беларусы Канады, дасылалі свае допісы.
Кажуць, што людзей, прыяцеляў найлепш пазнаюць у горы, няшчасьці, бядзе. Так і мне давялося пазнаць характар сьветлай памяці Зоры Кіпель і яе мужа на паховінах майго мужа Вінцэнта ў Нью Джэрзі, ЗША. Пасьля ўсіх пахавальных падзеяў і грамадзкай памінальнай бяседы мяне, асірочаную, прыгнечаную да самое зямлі, узялі пад сваю спагадлівую і чулую апеку Зора і Вітаўт Кіпель. Завезьлі да сябе дамо ў. З намі быў тады й др. Язэп Сажыч, Старшыня Рады БНР, што прыехаў з Дэтройту на пахов іны свайго папярэдніка. Зора прыгатавала ўрачыстую памінальную вячэру. Для мяне яна была памятная і тым, што ў час яе др. Кіпель сказаў: "Цяпер, Раіса, Вам трэба пісаць..." Я ведала, што мне трэба пісаць... Для мяне была важнаю ліцэнзія, якую праз тое выказваньне дало мне беларускае грамадзтва на напісаньне кнігі пра адыйшоўшага ў вечнасьць былога Старшыні Рады БНР. Нараніцу Зора і Вітаўт Кіпелі завезьлі мяне на лётнішча, скуль я, узмоцненая духова людзкою спагадлівасьцю і прыхільнасьцю, накіравалася назад у Канаду.
Вось тыя часы й пасьля яшчэ доўгімі гадамі Зора і Вітаў Кіпелі былі для мяне духовым, маральным апірышчам, астояй, радай і парадай. Таму цяпер, калі пішу гэтыя радкі, вочы заліваюць мне сьлёзы.
Няма Зоры!... Божа, прымі сьветлую душу яе перад сваё Аблічча, а асярочанаму д-ру Кіпелю пашлі на падтрымку ў горы такіх анёлаў-апякуно ў, якімі былі для мяне ў маім горы яны самыя.
Людзі кажуць, шчасьлівыя тыя, што паміраюць у часе Вялікага Тыдня. Іх Бог прымае да Сябе.
Дарагая Зора, сьветлая памяць пра Вас застанецца з намі, тымі хто знаў Вас, на вякі.
Раіса ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ

ПАХОВІНЫ СЬВ. ПАМ. ЗОРЫ КІПЕЛЬ

Паховіны сьв. пам. Зоры Кіпель адбыліся ў пятніцу 18-га красав іка. У царкве Жыровіцкай Маці Божай у Гайленд-Парку настаяцель царквы а. Вячаслаў адслужыў адпяваньне. На разьвітаньне зь нябожчыцаю прыбыло шмат сяброў і супрацоўнікаў. Люднаю была таксама напярэдадні паховінаў паніхіда ў пахавальным доме Малішэў- скага ў Саўт-Рывэры. Дваццаць пяць вянко ў кветак сьведчылі пра пашану да сьв. пам. Зоры ды пра глыбокае пачуцьцё страты, якую перажываюць сям'я і прыяцел і нябожчыцы.
Цела памерлай спачыла на беларускім праваслаўным могільніку ў Іст-Брансўі- ку. Над труною, пакрытаю бел-чырвонабелым сьцягам, разьвітальнае словы сказа ў старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Антон Шукелойць. Акордам да ягоных словаў прагучаў жалобны марш "Сьпі пад курганам герояў".
На памінальнай трапезе ў залі Беларуска- Амэрыканскага Цэнтру ў Саўт-Рывэры ўспамінамі пра сьв. пам. Зору Кіпель і ейнае плённае жыцьцё падзяліліся сябры сям'і Кіпеляў Янка Запруднік, Івонка Сурвілла, Ала Рамана, Антон Шукелойць, Васіль Шчэцька й Лявон Юрэвіч.
Вітаўт Кіпель падзякаваў усім за прысутнасьць і цёплыя словы пра нябожчыцу.

* * *
Прафэсар Курт Ўулгайзэр, старшыня Паўночна-Амэрыканскага Таварыства Вывучэньня Беларусі, у сваім спачуваньн і Вітаўту Кіпелю й сям'і выказаў прапанову заснаваць грашовую прэмію імя Зоры Кіпель. Мэта прэміі - падтрыманьне беларусаведных дасьледаваньняў. Прапанова была з удзячнасьцю прынятая сям'ёю Кіпеляў. Пра рэалізацыю гэтага праекту будзе паведамлена ў свой час.
Янка ЗАПРУДНІК

НА РАЗЬВІТАНЬНЕ З ЗОРАЮ КІПЕЛЬ
Прамова на паховінах 18 красавіка 2003 году

Сьмерць зачыніла вочы Зоры й адчыніла вочы нам - на Зору. Сьвет так уладжаны, што мы гадамі сустракаемся адзін з адным, дружым, супрацоўнічаем, але шмат чаго ня ведаем адзін пра аднаго. Дзіў- на! Чалавек павінен назаўсёды адыйсьці ад нас, каб мы маглі яго лепш пабачыць, глыбей пазнаць, больш поўна ацаніць. Гэтак вось і мы цяпер: адкрываем для сябе Зору тады, калі яна ўжо ня з намі.
Вестка пра сьмерць сьв. пам. Зоры Кіпель маланкаю пранеслася па сьвеце, адгукнулася жалобным рэхам на Бацькаўшчыне і ў дыяспары, а таксама сярод амэрыканск іх сяброў нябожчыцы. Вітаўт і сям'я атрымалі дзесяткі самых шчырых сардэчных спачуваньня ў, зь якіх паўстае перад намі Зорын сьветлы вобраз.
Вестку пра адыход з жыцьця Зоры падала 15-га красавіка беларуская служба радыё "Свабода", а таксама радыё "Рацыя" на сваёй інтэрнэтаўскай старонцы. У гутарцы карэспандэнта радыё "Свабода" зь пісьменьнікамі народны паэт Беларусі Рыгор Барадул ін назваў Зору "шчырай, нястомнай працаўніцай на ніве беларуш чыны, на ніве адраджэньня Беларусі" і сказаў, што сьмерць ейная - "вялікая страта для Беларус і". Паэт Генадзь Бураўкін, былы прадстаўнік Беларусі пры ААН у Нью-Ерку, падзяліўся ўспамінам пра нябожчыцу. "Калі я сустракаўся з Зораю, - сказаў Бураўкін, - заўсёды адчуваў, што ўсімі нітачкамі, якія зьвязвалі яе з роднай Беларусьсю, яна вельмі даражыла. ... І тое, што яе ня стала, гэта страта ня толькі для эміграцыі, гэта страта для Беларус і". У той-жа радыёперадачы пісьменьнік Уладзімер Арлоў, блізкі супрацоўнік Вітаўта й Зоры Кіпеляў, сказаў: "Зора Кіпель з таго шэрагу беларускіх жанчын, да якога належаць Натальля Арсеньнева й Ларыса Геніюш. Сваім талентам, розумам і душою Зора Кіпель была аддадзеная Беларусі. ... Ад пачатку 90-х гадоў Зора штогод прыяжджала ў Беларусь. Цяпер сюды будзе вяртацца яе душа".
Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" ў спачуваньні Вітаўту напісала пра Зору: "Яе творчая і грамадзкая дзейнасьць на карысьць Бацькаўшчыны была надзвычай шматгранная і вельмі плённая. Імя Зоры Кіпель будзе ўпісана вялікім літарамі ў гісторыю культуры Беларусі".
Ад Фонду імя братоў Луцкев ічаў, цэнтар якога знаходзіцца ў Менску, кіраўнікі Фонду Анатоль Гурыновіч і Анатоль Сідарэв іч назвалі сьмерць Зоры "яш- чэ адным ударам па Беларушчыне, па нашай Радзіме", але разам з тым зазначылі, што памяць па Зоры "будзе сьветлай і доўгай".
Шчырыя спачуваньні Вітаўту Кіпелю й сям'і выказалі сябры менскага выдавецтва "Беларускі кнігазбор", зь якім, разам з мужам, Зора цесна супрацоўнічала.
У пісьмовым спачуваньні ад родных Янкі Купалы й супрацо ўніц купалаўскага літаратурнага музэю ў Менску Ядвігі Рамано ўскай і Жанны Дапкюнас, між іншага, сказана: "А найбольш нам помніцца шчырая і адкрытая ўсьмешка Зоры. Такім яна была і чалавекам: добрым, шчодрым і адкрытым, шчырым, іскрыстым, як сапраўдная зорка нябесная. Такой мы яе і будзем памятаць. Яна заўсёды будзе з намі".
У спачуваньні ад Таварыства Беларускай Мовы адзначанае сярод іншых дасягненьняў Зоры й сям'і Кіпеляў і такое: "Удалечы ад Радзімы Зора Кіпель выгадавала дваіх дзяцей: дачку Алесю і сына Юрку - адданых беларускіх патры ётаў".
Добра абагульнена жыцьцё нябож чыцы ў наступным спачуваньн і сям'і й блізкім: "Нацыянальная бібліятэка Беларусі глыбока смуткуе з прычыны заўчаснай сьмерці выдатнай дачкі беларускага народу, дзеяча нашай дыяспары ў Амэрыцы, кандыдата бібіятэказнаўства і літаратуразна ўства, складальніцы “Бібліяграф іі беларускага друку на Захадзе”, аўтара прац па старажытнай беларускай літаратуры спадарыні Зоры Кіпель. Яна шмат зрабіла ў галіне беларускай бібліяграфіі й літаратуразнаўства, пакінула свой яскравы сьлед у дзейнасьці Славянскага аддзелу Нью-Еркскай Публічнай Бібліятэкі, працую чы на славу й гонар Беларусі. Усім сваім жыцьцём і плённай дзейнасьцю спадарыня Зора Кіпель заслужыла права на нашу глыбкую павагу і ўдзячную памяць".
Зянон Пазьняк напісаў з Варшавы ў сваім спачуваньні Ві- таўту: "Вы і спадарыня Зора столькі добрага зрабілі для Беларус і. Кнігі, выдадзеныя ад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ёсьць залаты фонд беларускай літаратуры на эміграцыі. Гэта высока ацэнена ўсімі. Няхай спачне душа Зоры".
У падобным духу выказаліся з Прагі Сяргей і Галіна Навумчыкі: "Мы заўсёды будзем памятаць спадарыню Зору, а ейныя заслугі ў справе беларушчыны з часам будуць належным чынам ацэненыя ў дэмакратычнай Беларусі".
Спадарства Навумчыкаў перадало Вітаўту таксама спачуваньн і ад Васіля Быкава, які цяпер таксама жыве ў Празе.
Выказалі свой смутак з прычыны сьмерці Зоры Кіпель беларуская амбасада ў Вашынгтоне ў асобе прысутнага на пахаваньні Валеры Кавалеўскага, гісторык Генадзь Сагановіч, які знаходз іцца цяпер у Нямеччыне, сябры й знаёмыя з Бруксэлю, Лёндану, Прагі, Менску, Варшавы, Беластоку, Нью-Ерку, Чыкага, Грэнд-Рапідсу, Лёс-Анджэлесу, Пасадэны ды іншых гарадоў.
Сьмерць забрала ад нас Зору, але дала нам паглыбленую веду пра яе. Гэта ўзнагарода нам за наш боль, за сьлёзы, за цяжкое пачуцьцё страты. Сьмерць Зоры зьбядніла нас, але й узбагаціла: нас стала менш, ды мы ўзмацніліся духам. Бо ведаем , што Зора Кіпель сваім жыцьцём і самаахвярнаю працаю пабольшыла шанцы беларушчыны выжыць і замацавацца, каб і нашая з вамі праца на той-жа ніве не была дарэмнаю, а дала канчальны плён - вольную Беларусь.
Зору Бог надзяліў добрым мужам, добрымі дзецьмі, добрай нявесткай, добрымі ўнукамі. Апошн ія Зорыны дні былі пазначаныя цёплай сямейнай атмасфэрай, руплівай мэдычнай увагай і камфортам. Адыйшла нябожчыца з гэтага сьвету спакойна, бяз болю. На такую сьмерць Зора заслужыла сваім шчодрым і плённым жыцьцём. Вечная ёй памяць.
Янка ЗАПРУДНІК

ДЗЕЦІ ПРАЦЯГВАЮЦЬ ПРАЦУ БАЦЬКОЎ
У тым самым нумары амэрыканскае газэты паўночнае часткі штату Нью Джэрзі "Бэргэн Рэкард" за 16-га красавіка, дзе быў выдрукаваны інфармацыйны нэкралёг пра Зору Кіпель (дарэчы, Кіпелі пражылі ў гэтай акрузе панад 40 гадоў) у разьдзеле "Штатная адукацыя" было паведамленьне, што ў горадзе Гоўард быў выбраны ў дырэктары-адміністратары гарадзкога аддзелу асьветы д-р Юрка Кіпель. Выдатна. Дзеці пераймаюць грамадзкую працу бацькоў.