ІІІ

У беларускіх вялікіх местах, як Вільня, Менск і інш., жыды мелі свае вялікшыя культурныя цэнтры: школы, абшчыны, прафэсыянальныя цэхі і др.

У той час, калі другія нацыі на Беларусі былі страшэнна сьціснуты расійскім урадам, калі беларусам зусім было забаронено друкаванае слово, жыды мелі у гэтым нейкую свабоду - нацыянальная жыдоуская культура магла развівацца без уселякаго, праве, тармозу. Тутэйшы "кагал" был свайго гатунку самауправленнем. С прычын усей гэтай абставы, жыды з Беларусі давалі жыдом усяго сьвету найвялікшых вучоных у рэлігійным і нацыянальным жыцці.

Крыніцай гэтаму было место Вільня, бацькаушчына віленскаго "гоэна" - Равві Ільі (памер у 1797 р.) і другіх вялікіх тальмудістау. Там друкаваліся самыя лепшыя кнігі і быу да апошяго дня жыдоускі вучыцельскі інстытут. Нідарма Вільня называецца жыдамі "Літоускім Ерузалімам" ("leruschalim dylito"). У той самы час славіуся кіраунік хасыдызму на Беларусі, - Шнеер Зальман. Тут-жа, на Беларусі, разыгралася тады вялікая барацьба паміж двума жыдоускімі рэлігійнымі партыямі: Хасідым і Міснагдым. Гэта барацьба нарабіла вялікаго ніспакою у віленскім "Кагале".

У мястэчку Валожыне Віленскай губ., у 1803 року залажылася вучнем Гоэна, Хаімам Валожынэр, жыдоуская духоуная акадэмія, скуль выходзілі вялікія жыдоускія вучоныя, пісьменнікі і раввіны для усяго сьвету жыдоу. (З Валожынскаго "Ешыбота" выйшоу і знамэніты жыдоускі паэт Х. Н. Бялік). У Валожынскі "Ешыбот" прыезджалі вучыцца жыды с Кауказа, з Нямеччыны, з Амэрыкі і г. д.

Тут, на Беларусі, меу свае развіцце і жыдоускі містыцызм (Каббала). Вядомы цадыкі у Лібавічах, у Койданаві, Пінску,*) да каторых прыезжаюць веруючыя з усей Расіі. І ні дзіво, што глаунае развіцце жыдоускай нацыянальна-рэлігійнай культуры мело мейсцо тут, на Беларусі дзе ім былі даны прывілегіі ішчэ пры кн. Вітоуце. Яны жылі тут, як дзержава у дзержаве, іх "Кагал" меу нават право судзіць сваіх пабрацімау.

Упэрыадзе амерцьвення беларускаго нацыянальнаго асьведамлення, жыды, як і самі Беларусы, хоць добра ведалі беларускую мову, але але глядзелі на яе, як на "мужыцкую", і русіфікуючыся самі, нісьвядомна служылі русіфікатарскай ідэі Вялікаросіі. Але гэта быу той багаты кляс, каторы адтрымау свою навуку у расійскіх школах, а што тычыцца простых местачковых жыхароу, то, апрача роднай мовы, яны ведаюць толькі беларускую.

Ад самаго пачатку беларускаго адраджэння, амаль ні побач с першымі піанэрамі беларускаго руху пайшлі, хоць і у малым ліку, і жыды, выйшоушыя з вескі; хаця шырэйшыя інтылігэнтныя массы жыдоуства, асабліва у местах, ні могуць ішчэ пазбыцца сукцэсау расійскаго тут уладання і усе ішчэ служаць праваднікамі русіфікацыі.


*) Пінск у пачатку мінулаго сталецця быу вялікім цэнтрам хасідызму.