Я люблю Беларусь -
Там дзе дрэва сьціць адзінокае ў полі,
І жытнёвая фарба зьліваецца зь небам.
Я люблю Беларусь -
Дзе да сонейка цягнуцца стромкія сосны,
І духмяныя кветкі прабіваюцца з глебы.
Я люблю Цябе, чуеш,
Хоць любоў да Цябе ёсьць адвечным змаганьнем,
Без надзеі, якое атручвае розум.
Па такому шляху поўным выпрабаваньняў
Трэба мужна ісьці і ня слухаць пагрозаў.
Я люблю Беларусь
Гэтак моцна і шчыра,
Што калі на чужыне давядзецца мне згінуць,
Хай сябры і нашчадкі там мне зробяць магілу.
Я тады паміраць буду зь лёгкай усьмешкай,
Я бяз болю, бяз страху са сваёй зыду сьцежкі.
Мае косьці струхлеюць пад радзімай Зямлёю,
Я хачу быць сабою - я хачу быць Ёю. |