РАДА ЭЎРОПЫ БЕЗ РАСЕІ

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы пацьвердзіла свае рэкамэндацыі да Камітэту міністраў замежных справаў у выключэньні Расеі са складу Рады Эўропы.

Гэта навіна стала нечаканасьцю для Масквы, бо яшчэ зусім нядаўна гучалі выказваньні пра ўзнаўленьне Расеі ва ўсіх правох у эўрапейскіх структурах..

За жорсткую рэзалюцыю супраць Расеі прагаласавалі 139 сяброў Эўрапарлямэнту. Адзін прагаласаваў супраць, адзін устрымаўся. Тэкст дакумэнту паўтарае ўсе асноўныя патрабаваньні красавіцкае рэзалюцыі. А гэта, нагадаем, патрабаваньне…
- тэрмінова распачаць дыялёг з прадстаўнікамі Чачні, у тым ліку і з афіцыйнаабраным кіраўніцтвам Рэспублікі;
- абавязкова й тэрмінова спыніць вайсковыя дзеяньні;
- спыніць усе напады на мірных жыхароў;
- дазволіць незалежнае і аб'ектыўнае расьсьледаваньне фактаў парушэньняў правоў чалавека;
- гарантаваць усім палонным і зарыштаваным у рэгіёне незалежную юрыдычную дапамогу.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы рэкамэндуе прыпыніць сяброўства Расеі ў Радзе Эўропы". Здаецца, Расею ў Эўропе пачынаюць разумець.