Ален натхнённа працуе

Вядомы беларускі сьпявак Ален пасьля вяртаньня ў пачатку бягучага году са свае вандроўкі ў Амэрыку актыўна ўзяўся за працу і нядаўна выдаў кнігу і новы кампакт-дыск. У кнігу пад назовам "Крок зь цемры " ўвайшлі тэксты песьняў і музыка да іх, а таксама вершы.

Свой новы СД Ален назваў "Толькі сон", і ў яго ўвайшлі апошнія творы гэтага таленавітага сьпевака й музыкі.