| Самае-самае ноччу, |
| Раніцай, днём і вечарам |
| Я сузіраю ў думках, |
| А потым ствараю прыгожае, |
| Альбо, калі не ствараецца, |
| Вяртаю сябе да памяці, |
| Да пошукаў самага- самага - |
| Нябачнага, невымоўнага, |
| Але якое заўсёды, |
| Усюды і скрозь, дзе белая |
| Краіна мая ўзьвіваецца |
| Да неба сьцягамі Волі. |
| 22 чэрвеня 2000 году |
| Нью Ёрк |