У выніковым дакумэнце Варшаўскага форуму за дэмакра-тыю, які завяршыўся ў канцы чэрвеня, утрымліваецца заклік -- да 2025 году на плянэце не павінна застацца дыктатарскіх рэжымаў. Беларускія ўдзельнікі гэтага форуму зазначаюць, што дамагчыся дэмакратыі ў сваёй краіне трэба значна раней, літаральна - у бліжэйшыя гады.
Беларускія ўдзельнікі Варшаўскага форуму за дэмакратыю - Зьміцер Бандарэнка, Вінцук Вячорка, Людміла Гразнова, Анатоль Лябедзька й Ніна Стужынская - пасьля вяртаньня ў Менск выказалі задавальненьне й захапленьне гэтай надзвычай прадстаўнічай міжнароднай канфэрэнцыяй.
Яны лічаць, што само запрашэньне на такі форум - гэта ўжо пэўная ацэнка, па другое - гэта мажлівасьць усталяваць двухбаковыя кантакты ня толькі ў межах Эўропы, але й значна шырэй. І, па трэцяе, яны выкарысталі гэтую трыбуну, каб данесьці інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі.
На форуме беларускія апазыцыянэры сустракаліся зь дзяржсакратаром ЗША Мэдлін Олбрайт і вядомым фінансыс-там Джорджам Сорасам.